10:47 15 жніўня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.46
  • EUR2.90
  • 100 RUB3.36
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
10 0 0

Гаворка ідзе пра ўзвядзенне новых інтэрнатаў для шэрагу сталічных універсітэтаў - ад БДУІР да БДУФК.

МІНСК, 6 ліп - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сваім распараджэннем ад 2 лiпеня 2020 г. № 121рп даручыў пабудаваць новыя інтэрнаты для шэрагу ВНУ, паведамілі на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Пабудаваць новыя інтэрнаты для сталічных ВНУ павінны да 2024 года.

Як паведамляюць у НЦПІ, гаворка ідзе пра інтэрнат на 1030 месцаў - яго падзеляць студэнты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі (БДУІР) і Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта (БДМУ).

Акрамя таго, новы інтэрнат пабудуюць для Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта (БНТУ) і Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта (БДТУ), абодва - на 1030 месцаў.

Таксама на 700 месцаў плануецца пабудаваць інтэрнат для Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры (БДУФК).

Да 2024 года плануюць таксама ўзвесці навучальны корпус практыка-арыентаванага навучання для БДМУ.
"Дакументам вызначаны генеральныя праектныя і падрадныя арганізацыі па будаўніцтве гэтых аб'ектаў, а таксама парадак прадастаўлення і пагашэння крэдытаў на названыя мэты", - паведамілі ў НЦПІ.

Дзе будуць пабудаваны новыя інтэрнаты, пакуль не вядома.

Нагадаем, кіраўнік дзяржавы раней паставіў задачу забяспечыць усіх студэнтаў ВНУ магчымасцю пражываць у інтэрнатах. Сёння праблема з колькасцю месцаў ёсць толькі ў мінскіх універсітэтах, у рэгіёнах недахопу інтэрнатаў няма.

Тэги:
ВНУ, Беларусь, Аляксандр Лукашэнка

Галоўныя тэмы