20:56 26 верасня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.60
  • EUR3.03
  • 100 RUB3.38
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
Абітурыент - 2020 (73)
810

У параўнанні з вынікамі тэсціравання мінулага года, сярэдні бал па беларускай вырас амаль на паўтара.

МІНСК, 8 ліп - Sputnik. Сярэдні бал на цэнтралізаваным тэсціраванні (ЦТ) па беларускай мове ў гэтым годзе склаў 53,26, паведаміў Sputnik дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў (РІКВ) Юрый Міксюк.

Вынікі тэсціравання па беларускай мове сталі вядомыя абітурыентам напярэдадні.

Як паведаміў Sputnik дырэктар РІКВ, сярэдні бал на ЦТ па беларускай мове ў гэтым годзе вырас: ён склаў 53,26. Для параўнання: у 2019-м сярэдні бал складаў 51,41.

"Гэта сведчыць аб тым, што тэст быў цалкам даступны", - адзначыў Міксюк.

Нагадаем, на ЦТ па беларускай мове максімальны бал атрымалі 78 абітурыента - амаль у два разы больш, чым у 2019-м. Двое абітурыентаў у гэтым годзе атрымалі нуль балаў - верагодна, яны і зусім не запаўнялі бланкі.

На ЦТ па беларускай мове запісвалася каля 18,6 тысяч абітурыентаў, парадку 6% на выпрабаванне не з'явіліся.

У найбліжэйшыя дні таксама павінны стаць вядомыя вынікі самага масавага ЦТ - па рускай мове.

Тэмы:
Абітурыент - 2020 (73)
Тэги:
ЦТ, Уступная кампанія, Беларуская мова

Галоўныя тэмы