У Крамлі разлічваюць, што другой хвалі каронавіруса ў Расіі не будзе

© Sputnik / Михаил Воскресенский / Перайсці ў медыябанкВід на маскоўскі Крэмль з боку Масквы-ракі
Від на маскоўскі Крэмль з боку Масквы-ракі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў высока ацаніў працу расійскіх дзяржорганаў ва ўмовах пандэміі.

Супрацоўнік навукова-даследчай лабараторыі рыхтуе прэпарат, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Выпрабаванні першай расійскай вакцыны ад каронавіруса завершаны
МІНСК, 13 ліп - Sputnik. Прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў лічыць, што самая вострая фаза крызісу, звязанага з каронавірусам, была пройдзеная ў РФ з найменшымі стратамі і другой хвалі пандэміі атрымаецца пазбегнуць.

"Усе, хто кажа пра гэта прафесійна, вазьміце мэра Масквы Сабяніна, вазьміце віцэ-прэм'ера Голікаву, якія ўзначальваюць адпаведныя падраздзяленні антыкрызіснага штаба, яны кажуць пра тое, што пакуль дынаміка скарачэння колькасці хворых дае надзею на тое, што нейкіх вострых праяў у далейшым нам удасца пазбегнуць", - сказаў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў у інтэрв'ю тэлеканалу "Россия 1", адказваючы на пытанне аб тым, ці атрымаецца ў Расіі пазбегнуць другой хвалі захворвання.

Пахваліў чыноўнікаў

Ён таксама выказаўся аб рабоце дзяржорганаў ва ўмовах пандэміі.

"Я, напэўна, выкажу свой асабісты пункт гледжання, што ўсе ведамствы, усе міністэрствы, усе структуры ўрада і ў цэлым кіраўніцтва краіны спрацавалі як зладжаны механізм падчас гэтага крызісу", - сказаў Пяскоў.

Паводле яго слоў, "самая вострая фаза эпідэміі і спадарожнага эканамічнага крызісу была пройдзеная з найменшымі магчымымі стратамі, гэта можна сказаць адназначна".

Кажучы пра тое, што ёсць тыя, хто не верыць у існаванне COVID-19, Пяскоў адзначыў, што "як мінімум яны выглядаюць невукамі, у горшым выпадку - вар'ятамі". "Гэтая хвароба існуе. Гэтая хвароба асаблівая", - сказаў прэс-сакратар прэзідэнта, які сам раней перахварэў на каронавірус.

Стужка навiн
0