03:42 12 жніўня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.46
  • EUR2.89
  • 100 RUB3.36
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
910

З пачатку аб'яўлення каранціна з-за каронавіруса на літоўска-беларускай мяжы функцыянавала тры пункты пропуску.

МІНСК, 30 ліп - Sputnik. Праца пункта пропуску "Лаварышкес" (на беларускім баку - "Катлоўка") будзе адноўлена з панядзелка, 3 жніўня, пра гэта паведаміла служба аховы межаў Літвы.

Легкавыя аўтамабілі, грузавікі і асобы, якія маюць права на перасячэння дзяржаўнай мяжы ў выпадку надзвычайнай сітуацыі, змогуць праехаць у абодвух напрамках, рашэнне аб гэтым было прынята на пасяджэнні ўрада ў сераду.

Прапускны пункт "Лаварышкес" быў зачынены вясной пасля аб'яшлення аб закрыцці межаў Літвы для абмежавання распаўсюджвання каронавіруснай інфекцыі. У сувязі з гэтым павялічылася нагрузка на астатнія кантрольна-прапускныя пункты.

Нагадаем, што ўлады Літвы ўвялі каранцін з 16 сакавіка, уезд на тэрыторыю рэспублікі большасці замежнікаў быў забаронены. Выключэнне складалі грузаперавозчыкі, члены сем'яў грамадзян Літвы, асобы, якія маюць дазвол на пражыванне і працу ў Літве, а таксама дыпламаты.

З гэтага часу на літоўска-беларускай мяжы дзейнічалі пункты пропуску "Мядзінінкай" - "Каменны Лог", "Шальчынінкай" - "Беняконі" і "Райгардас" - "Прывалка", нагрузка на якія ўзрасла, што, разам з перыядычнымі перабоямі ў працы інфармацыйных сістэм кантролю Літвы, прыводзіла ў апошні час да вялікіх чэргаў грузавікоў на мяжы.Нягледзячы на тое, што ў сярэдзіне чэрвеня каранцін у Літве быў адменены, у краіне захоўваецца рэжым надзвычайнай сітуацыі.

Спісы краін, грамадзянам якіх дазволена заязджаць у Літву, абнаўляюцца штотыдзень, Беларусь пакуль у іх не ўваходзіць.

Тэги:
Літва, Беларусь

Галоўныя тэмы