11:35 26 верасня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.60
  • EUR3.03
  • 100 RUB3.38
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
1510

Змены закрануць цягнікі па напрамках Полацк-Брэст і Полацк-Гомель, яны пачнуць хадзіць па-новаму з 7 верасня.

МІНСК, 25 жні - Sputnik. Расклад руху цягнікоў па напрамках Полацк-Брэст і Полацк-Гомель зменіцца з 7 верасня, паведаміла прэс-служба Беларускай чыгункі.

"У мэтах паляпшэння якасці абслугоўвання пасажыраў з 7 верасня 2020 года скарэктаваны расклад руху цягнікоў №605/606 Полацк-Брэст, а таксама групы бесперасадачных вагонаў Полацк-Гомель, які курсіруе з штодзённай перыядычнасцю ў складзе дадзеных цягнікоў", - гаворыцца ў паведамленні.

З верасня цягнік №605 Полацк-Брэст будзе адпраўляцца з Полацка ў 17:01 (замест 14:44) і прыбываць на станцыю Брэст-Цэнтральны ў 09:28 (замест 08:35).

Час адпраўлення цягніка №606 Брэст-Полацк з Брэста застанецца ранейшым - 17:19. Прыбываць на канчатковую станцыю цягнік будзе ў 10:43 (замест 12:31).

Састіаў Полацк-Гомель будзе адпраўляцца са станцыі Полацк у 17:01 (замест 14:44) і прыбываць на станцыю Гомель у 06:04. Падчас руху ва зваротным кірунку ён адпраўляецца з Гомеля а 22:06 (замест 20:10) і прыходзіць у Полацк у 10:43 (замест 12:31).

Тэги:
Беларуская чыгунка

Галоўныя тэмы