04:38 26 верасня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.60
  • EUR3.03
  • 100 RUB3.38
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
12 0 0

Напярэдадні ў Маскве бакі падпісалі пратакол, якім прадугледжаны крокі для аднаўлення пасажырскіх перавозак.

МІНСК, 1 вер - Sputnik. Беларусь і Расія дасягнулі дамоўленасці паэтапна аднавіць транспартныя зносіны паміж дзвюма краінамі, паведаміла ў аўторак Міністэрства транспарту і камунікацый рэспублікі.

Расія на фоне пандэміі COVID-19 абмежавала транспартныя зносіны з Беларуссю: былі адмененыя авіяпалёты, чыгуначныя і аўтамабільныя пасажырскія перавозкі. Пры гэтым расіяне маглі бесперашкодна трапляць у рэспубліку, паколькі беларускі бок сваі мяжы не зачыняў.

"У Маскве прайшлі перамовы прадстаўнікоў санітарна-эпідэміялагічнай службы Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі пры ўдзеле дырэктара Дэпартамента па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Арцёма Сікорскага. У ходзе перагавораў былі выпрацаваны далейшыя крокі па магчымасці аднаўлення паветраных зносін паміж краінамі", – сказалі ў Мінтрансе.

Там паведамілі, што бакі падпісалі пратакол, які замацоўвае дамоўленасць па распрацоўцы плана мерапрыемстваў па паэтапным аднаўленні транспартных зносін, а таксама ўзгадненні падыходаў з Расспажыўнаглядам і Міністэрствам аховы здароўя Беларусі. Акрамя таго, у Маскве прадстаўнікі дзвюх краін прынялі рашэнне дадаткова абмеркаваць пытанні, звязаныя з эпідэміялагічнай сітуацыяй і далейшым развіццём супрацоўніцтва.

Галоўныя тэмы