МІНСК, 2 вер - Sputnik. Эксперты ААН задакументавалі 450 выпадкаў катаванняў і жорсткага абыходжання з людзьмі, паведамляецца ў дакладзе арганізацыі.
Сёння эксперты ААН па правах чалавека заклікалі ўлады Беларусі спыніць катаванні над затрыманымі і прыцягнуць да адказнасці сілавікоў, якія, на іх думку, беспакарана прыніжалі і збівалі дэманстрантаў у месцах утрымання пад вартай.
"Мы надзвычай устрывожаныя сотнямі заяў аб катаваннях і іншым жорсткім абыходжанні ў ізалятарах часовага ўтрымання", - гаворыцца ў паведамленні арганізацыі.
Усяго ў ААН вядома аб 450 падобных выпадках, у некаторых з іх пацярпелі жанчыны і дзеці. Шэсць мітынгоўцаў, па паведамленні іх сваякоў, прапалі без вестак.
Таксама прадстаўнікі арганізацыі адзначаюць, што сярод 6700 затрыманых былі журналісты і прахожыя, якіх асудзілі ў спешным парадку. Падымалася ў дакладзе і тэма адклікання акрэдытацый ў прадстаўнікоў замежных СМІ.
У ААН запатрабавалі, каб у Беларусі неадкладна вызвалілі ўсіх, хто мірна ўдзельнічае ў дэманстрацыях, і прыцягнулі да адказнасці вінаватых у жорсткім абыходжанні з людзьмі.
Нагадаем, акцыі пратэсту ў Беларусі пачаліся 9 жніўня пасля выбараў прэзідэнта. Па афіцыйных дадзеных, агучаных ЦВК, перамогу атрымаў дзеючы кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка - за яго прагаласавалі больш за 80% выбаршчыкаў, якія прыйшлі на ўчасткі. Аднак многія не пагадзіліся з вынікамі выбараў.