19:24 29 верасня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.64
  • EUR3.08
  • 100 RUB3.31
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
23 0 0

Рашэнне кіраўніка Мінадукацыі было прынята пасля падзей у МДЛУ, дзе супрацоўнікі правапарадку затрымлівалі студэнтаў, якія ўдзельнічалі ў пратэстных акцыях.

МІНСК, 5 вер - Sputnik. Міністр адукацыі Беларусі Ігар Карпенка даручыў узмацніць кантроль доступу старонніх асоб у навучальныя ўстановы, паведамілі ў прэс-службе ведамства.

"Міністр адукацыі Ігар Карпенка даў даручэнні, якія датычацца забеспячэння бяспекі навучэнцаў, прафесарска-выкладчыцкага складу, работнікаў устаноў пры арганізацыі навучальнага працэсу і знаходжанні ў будынках, збудаваннях і на тэрыторыі ўстаноў адукацыі", - гаворыцца ў паведамленні.

Кіраўнік ведамства ў прыватнасці даручыў прыняць дадатковыя меры па ўзмацненні кантролю доступу старонніх асоб, а таксама іншыя меры па ўмацаванні рэжыму бяспекі.

З гэтай мэтай будзе арганізавана ўзаемадзеянне ўсіх зацікаўленых службаў, у тым ліку органаў аховы правапарадку.

Ліст кіраўніка Мінадукацыі накіравана ва ўсе ўстановы адукацыі.

У аўторак студэнты шэрагу беларускіх ВНУ, у тым ліку МДЛУ, выйшлі на акцыі пратэсту ў Мінску. У выніку супрацоўнікі праваахоўных органаў затрымалі некалькі чалавек. У пятніцу афіцыйны прадстаўнік МУС Вольга Чамаданава паведаміла пра затрыманні ў МДЛУ ў рамках раней пачатых спраў аб адміністрацыйных правапарушэннях, гаворка ідзе пра "пару чалавек". Паведамлялася, што міністр Карпенка ў курсе сітуацыі ў МДЛУ, здарэнню будзе дадзена прававая ацэнка.

Галоўныя тэмы