Радыё

Міністэрства аховы здароўя: у многіх школах Беларусі парушаная арганізацыя харчавання

© Sputnik / Алексей Куденко / Перайсці ў медыябанкЗаняткі ў агульнаадукацыйнай школе, архіўнае фота
Заняткі ў агульнаадукацыйнай школе, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Праведзены ў пачатку навучальнага года маніторынг паказаў, што амаль у кожнай трэцяй школе з тых, што праверылі, выяўлены парушэнні.

МІНСК, 11 вер - Sputnik. Парушэнні ў арганізацыі харчавання выяўлены ў многіх школах Беларусі, пра гэта паведамілі ў прэс-службе міністэрства аховы здароўя рэспублікі.

Кіраўнік Міністэрства адукацыі Ігар Карпенка - Sputnik Беларусь
Міністр адукацыі выказаўся з нагоды збору грошай у школах

Кожны год у верасні прадстаўнікі санітарна-эпідэміялагічнай службы правяраюць, ці выконваюцца ва ўстановах адукацыі санітарна-эпідэміялагічныя патрабаванні па арганізацыі харчавання школьнікаў. У гэтым годзе праверылі ўжо трэць школ па ўсёй рэспубліцы, і вынікі апынуліся несуцяшальнымі.

"На жаль, у 27% устаноў з ліку ахопленых маніторынгам выяўлены парушэнні", - канстатавалі ў Міністэрстве аховы здароўя.

Сярод асноўных парушэнняў, выяўленых спецыялістамі, - адхіленні ад тэхналогіі падрыхтоўкі страў і ад патрабаванняў па прытрымліванні іх тэмпературы. У многіх школах не функцыянуюць Саветы па харчаванню, а бракеражныя камісіі працуюць фармальна. Акрамя таго, не ажыццяўляецца кантроль за выкананнем асабістай гігіены навучэнцамі і часта парушаецца рэжым уборкі памяшканняў аб'ектаў харчавання. Па ўсіх выяўленых фактах парушэнняў прынятыя меры ў адпаведнасці з заканадаўствам.

"Адзначым, што ў гэтым годзе маніторынг будзе працягнуты да канца верасня, а наглядныя мерапрыемствы за арганізацыяй харчавання будуць ажыццяўляцца на працягу ўсяго навучальнага года", - папярэдзілі ў Міністэрстве аховы здароўя.

Стужка навiн
0