16:28 21 верасня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.58
  • EUR3.06
  • 100 RUB3.40
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
610

Вылучэнне дадатковых месцаў для беларускіх студэнтаў будзе ажыццёўлена ў рамках праграмы Каліноўскага.

МІНСК, 15 вер - Sputnik. Польшча дадаткова выдзеліць тысячу месцаў у ВНУ краіны для беларускіх студэнтаў, заявіў у панядзелак кіраўнік канцылярыі прэм'ер-міністра Міхал Дворчык.

"У рамках праграмы Каліноўскага прадугледжана дадаткова тысяча месцаў для студэнтаў з Беларусі", - сказаў ён.

Па словах Дворчыка да цяперашняга часу больш за 40 грамадзян Беларусі, якія пацярпелі падчас пратэстаў, ужо прыбылі ў Польшчу: яны атрымліваюць медыцынскую дапамогу, у тым ліку рэабілітацыйную.

Масавыя акцыі пратэсту пачаліся ў Беларусі 9 жніўня, пасля выбараў прэзідэнта, на якіх перамог, паводле звестак ЦВК, Аляксандр Лукашэнка, які набраў больш за 80% галасоў. У першыя дні акцыі душыліся сілавікамі: супраць мітынгоўцаў ўжывалі слезатачывы газ, вадамёты, светлашумавыя гранаты, гумовыя кулі.

Тэги:
ВНУ, Беларусь, Польшча

Галоўныя тэмы