Генеральны сакратар ААН: сітуацыя з каронавірусам выходзіць з-пад кантролю

© Sputnik / Перайсці ў медыябанкМедыцынскі работнік у гарадской клінічнай інфекцыйнай бальніцы ў Казахстане
Медыцынскі работнік у гарадской клінічнай інфекцыйнай бальніцы ў Казахстане - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Кіраўнік Арганізацыі Аб'яднаных Нацый канстатаваў, што неўзабаве будзе пройдзеная сумная адзнака ў адзін мільён страчаных з-за COVID-19 жыццяў.

МІНСК, 17 вер - Sputnik. Успышка каронавіруса ва ўсім свеце выходзіць з-пад кантролю, пра гэта заявіў генеральны сакратар Арганізацыі аб'яднаных нацый Антоніу Гутэрыш.

Пандэмія COVID-19: як ідуць справы ў краінах блізкага замежжа - відэа - Sputnik Беларусь
Відэа
Пандэмія COVID-19: як ідуць справы ў краінах блізкага замежжа - відэа

"Успышка выходзіць з-пад кантролю", - цытуе яго словы Служба навін ААН.

Гутэрыш нагадаў, што, нягледзячы на намаганні медыкаў ва ўсім свеце, людзі працягваюць паміраць ад COVID-19. "Хутка мы пройдзем змрочную адзнаку ў адзін мільён страчаных з-за віруса жыццяў", - канстатаваў генеральны сакратар.

Ён таксама адзначыў, што цяпер многія ўскладаюць вялікія надзеі на вакцыну ад каронавіруса, але, на яго думку, гэта не стане панацэяй ад пандэміі. Па словах Гутэрыша, вакцына не зможа завяршыць крызіс, па меншай меры, не ў найбліжэйшай будучыні.

Кіраўнік арганізацыі таксама лічыць, што людзі ва ўсім свеце павінны быць гатовыя да вакцынацыі. Пры гэтым ён выступае за праўдзівую падачу інфармацыі адносна вакцын, каб не спараджаць сумненні ў іх эфектыўнасці.

Па апошніх дадзеных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, да цяперашняга часу каронавірусам ва ўсім свеце заразіліся больш 29,44 мільёна чалавек, ахвярамі хваробы сталі ўжо звыш 931 тысячы пацыентаў.

Стужка навiн
0