10:26 29 кастрычніка 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.55
  • EUR3.02
  • 100 RUB3.34
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
Каронавірус COVID-19 (846)
1710

Колькасць інфіцыраваных пацыентаў у апошнія дні расце: за апошнія суткі дыягназ COVID-19 пастаўлены 224 беларусам.

МІНСК, 17 вер - Sputnik. За апошнія суткі каронавірус пацвердзіўся ў 224 беларусаў, паведаміла прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.

Мяркуючы па статыстыцы, колькасць інфіцыраваных пацыентаў расце. Так, днём раней дыягназ "каронавірус" быў у 221 пацыента. Агульная колькасць хворых з пачатку пандэміі склала 74 987 чалавек.

Выпісаныя з бальніц 72 967 пацыентаў, за апошнія суткі - 157. Памерлі чатыры чалавекі, у якіх, па дадзеных Міністэрства аховы здароўя, таксама былі хранічныя захворванні. Усяго за час пандэміі зарэгістраваны 771 выпадак са смяротным зыходам.

У Міністэрстве аховы здароўя таксама паведамілі, што медыкі правялі звыш 1,6 мільёна тэстаў на COVID-19.

Тэмы:
Каронавірус COVID-19 (846)
Тэги:
каронавірус, Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, Беларусь

Галоўныя тэмы