10:41 29 кастрычніка 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.55
  • EUR3.02
  • 100 RUB3.34
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
Каронавірус COVID-19 (846)
510

Чакаецца, што ў выпрабаваннях прымуць удзел больш за тры тысячы добраахвотнікаў - гэта неабходна, каб даследаванне адпавядала патрабаванням СААЗ.

МІНСК, 22 вер - Sputnik. Міністэрства аховы здароўя Расіі выдала дазвол на правядзенне клiнiчных выпрабаванняў яшчэ адной вакцыны ад каронавіруса, пра гэта паведамілі ў прэс-службе ведамства.

"Міністэрства аховы здароўя Расіі выдала дазвол на правядзенне клінічных даследаванняў цэльнавірыоннай інактывіраванай вакцыны супраць новай каронавіруснай інфекцыі COVID-19, распрацаванай Федэральным навуковым цэнтрам даследаванняў і распрацоўкі імунабіялагічных прэпаратаў імя М.П. Чумакова Расійскай акадэміі навук", - адзначае Міністэрства аховы здароўя.

Чакаецца, што ў выпрабаваннях прымуць удзел больш за 3 тысячы добраахвотнікаў. Гэта неабходна, каб даследаванне адпавядала патрабаванням Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ).

Пасля вакцынацыі ўдзельнікі даследавання будуць ізаляваныя ва ўмовах стацыянара на працягу 16 дзён. Клінічныя выпрабаванні вакцыны пачнуцца ў бліжэйшы час адразу ў трох гарадах Расіі - Кіраве, Санкт-Пецярбургу і Новасібірску.

"Мы разлічваем завяршыць клінічныя выпрабаванні ў лістападзе бягучага года", - заявіў генеральны дырэктар цэнтра, член-карэспандэнт РАН Айдар Ішмухаметаў.

Першая ў свеце вакцына ад каронавіруса, распрацаваная ў расійскім НДЦ імя Гамалеі, была зарэгістраваная Міністэрствам аховы здароўя РФ у жніўні, выпрабаванні прайшлі ў чэрвені-ліпені на добраахвотніках ва ўзросце ад 18 да 60 гадоў. Прэпарат ужо выпушчаны ў грамадзянскі абарот.

На рэгістрацыі знаходзяцца яшчэ дзве айчынныя і дзве замежныя вакцыны супраць COVID-19. Сярод іх - распрацоўка цэнтра "Вектар" Расспажыўнагляда, а таксама вакцына Цэнтра Чумакова. Дзве замежныя - гэта кітайская вакцына Sinopharm і прэпарат на аснове адэнавірусу шымпанзэ кампаніі AstraZeneca.

Тэмы:
Каронавірус COVID-19 (846)
Тэги:
Вакцынацыя, каронавірус, Расія

Галоўныя тэмы