18:31 19 кастрычніка 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.57
  • EUR3.01
  • 100 RUB3.30
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
810

Пры гэтым прэзідэнт Расіі заклікаў кіраўнікоў рэгіёнаў больш адказна падыходзіць да эпідэміялагічнай сітуацыі ў краіне.

МАСКВА, 24 вер - Sputnik. Расслабляцца у сітуацыі з каронавірусам нельга, вяртацца да абмежавальных мер у Расіі вельмі б не хацелася, заявіў прэзідэнт краіны Уладзімір Пуцін у чацвер падчас відэаканферэнцыі з кіраўнікамі суб'ектаў РФ.

Каб прадухіліць распаўсюджванне каронавіруснай інфекцыі, Расія з 27 сакавіка прыпыніла міжнародныя авіязносіны. Толькі ў мінулую нядзелю ўрад РФ апублікаваў распараджэнне па зняцці абмежаванняў на ўезд для грамадзян Беларусі. У сувязі з гэтым расійскія і беларускія авіякампаніі заявілі аб аднаўленні рэйсаў паміж краінамі. Падчас анлайн-перамоваў з кіраўнікамі рэгіёнаў расійскі прэзідэнт у чарговы раз закрануў важнасць кантраляваць сітуацыю з каронавірусам, каб пасля не ўводзіць падобныя абмежаванні.

"Варта толькі расслабіцца - і сітуацыя можа памяняцца. Не хацелася б вельмі, вельмі б не хацелася зноў вяртацца да тых абмежавальных мер, якія мы ўводзілі вясной гэтага года", - сказаў Пуцін.

Ён нагадаў кіраўнікам рэгіёнаў, што яны надзелены асаблівымі паўнамоцтвамі і адказнасцю па забеспячэнні эпідэміялагічнай бяспекі, па абароне жыцця і здароўя людзей.

"У нас цяпер надыходзіць восеньская пара, калі і праблема грыпу, ВРВІ, так званых бытавых інфекцый, займае вельмі сур'ёзнае месца ў нашай працы. Трэба забяспечыць бяспеку людзей. Далёка не завершаная праца, звязаная з барацьбой з кавідам, з эпідэміяй. Таму нам ні у якiм разе нельга дапусціць, каб адна праблема наклалася на іншую", - сказаў Пуцін.

Прэзідэнт даручыў распрацаваць зыходзячы з сітуацыі ў кожным канкрэтным рэгіёне праграму комплексных мер па зберажэнню людзей старэйшага пакалення і тых, хто ўваходзіць групу рызыкі захворвання COVID-19 у сілу розных абставінаў, у тым ліку і хранічных захворванняў.

Пуцін заклікаў мясцовыя ўлады працаваць з насельніцтвам ненадакучліва, тлумачыць складанасць сённяшняй сітуацыі, звяртацца да людзей з просьбай выконваць пэўныя правілы, у тым ліку і масачны рэжым.

"Вядома, гэта не заўсёды камфортна для людзей. Але хварэць горш, таму гэтую працу трэба праводзіць, паслядоўна сістэмна. Акуратна, але ў вышэйшай ступені прафесійна", - удакладніў кіраўнік краіны.

Таксама Пуцін адзначыў неабходнасць аднаўлення нармальнага дзелавога рытму, па падтрымцы галін прамысловасці, АПК, малога, сярэдняга бізнесу, аднаўленню занятасці, даходаў людзей. Ён паведаміў, што з улікам эпідэміі цяпер рыхтуюцца ўдакладненні па пэўных параметрах працы ўладаў, у тым ліку на маючым адбыцца пасяджэнні прэзідыума Дзяржсавета разам з рэгіёнамі будуць абмяркоўвацца планы па рэалізацыі нацыянальных праектаў.

Тэги:
Расія, Уладзімір Пуцін

Галоўныя тэмы