11:07 29 кастрычніка 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.55
  • EUR3.02
  • 100 RUB3.34
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
210

Клінічныя выпрабаванні расійскай вакцыны ад каронавіруса ў Беларусі праходзяць у рамках дамоўленасцяў прэзідэнтаў дзвюх краін.

МІНСК, 1 кас - Sputnik. Першая вакцынацыя беларусаў расійскай вакцынай ад COVID-19 праходзіць у рамках дамоўленасцей кіраўнікоў дзяржаў, заявіў журналістам в. а. міністра аховы здароўя Беларусі Дзмітрый Піневіч.

"Гэтыя клінічныя выпрабаванні вакцыны праходзяць у рамках дамоўленасцяў двух прэзідэнтаў", - сказаў Піневіч.

Паводле яго слоў, у вакцынацыі будзе ўдзельнічаць 100 чалавек, якія былі адабраны медыкамі.

Добраахвотнікі ўдзельнічаюць бясплатна, сёння ў 28-й паліклініцы прышчэпкі зробяць першым двум удзельнікам выпрабаванняў.

Піневіч адзначыў, што расійская вакцына першай паступіла ў Беларусь, усяго ў гэтай вакцынацыі хацела ўдзельнічаць каля 4 тысяч грамадзян Беларусі.

Прадстаўнік расійскай кампаніі, якая праводзіць кантроль за ходам вакцынацыі, Сяргей Чарняк паведаміў, што эксперымент будзе доўжыцца 120-180 дзён. Вакцынаваць будуць людзей ва ўзросце 18-60 гадоў.

Представитель российской фирмы Сергей Черняк
© Sputnik / Виктор Толочко
Эксперымент працягнецца 120-180 дзён, распавёў прадстаўнік расійскай кампаніі Сяргей Чарняк

Адказваючы на пытанне Sputnik, ён удакладніў, што "ніхто не ведае, у тым ліку і ўрачы, хто атрымае плацэба, а хто - вакцыну". Паводле яго слоў, усё стане зразумела пасля завяршэння эксперыменту.

Ён таксама паведаміў, што па ўмовах эксперыменту вакцына будзе ўведзена ў першы дзень, потым паўторна праз 7-14 дзён. Паводле слоў спецыяліста, рэакцыя на вакцыну такая ж, як на любыя іншыя падобныя прэпараты, у першую чаргу можа падвысіцца тэмпература цела.

Галоўны ўрач 28-й паліклінікі Ларыса Казак расказала, чаму абрана менавіта гэта медустанова. Паводле яе слоў, паліклініка адпавядае міжнародным крытэрам і мае адпаведны сертыфікат, рэгулярна праводзіць выпрабаванні розных вакцын.

Яна паведаміла, што акрамя першай групы, у якую ўваходзяць 100 чалавек, у 28-ю паліклініку ўжо падалі заяўкі больш за 300 чалавек на вакцынацыю ад каронавіруса. "Ідзе скрынінг", - сказу яна.

Галоўны ўрач таксама назвала галоўныя ўмовы адбору: чалавек, які будзе праходзіць вакцынацыю, не павінен быў ніколі хварэць на каронавірусную інфекцыю.

Першая расійская вакцына

Міністэрства аховы здароўя Расіі раней зарэгістравала першую ў свеце вакцыну для прафілактыкі COVID-19, распрацаваную НДЦ імя Гамалеі і прадукцыю, якая вырабляецца сумесна з Расійскім фондам прамых інвестыцый, прэпарат атрымаў назву "Спутник V".

У рамках дамоўленасцяў прэзідэнтаў Беларусі і Расіі, клінічныя выпрабаванні прэпарата пройдуць у Беларуссю. Фінансаванне гэтага клінічнага даследавання ў Рэспубліцы Беларусь ажыццяўляе Расійскі фонд прамых інвестыцый. Магчымасць вакцынавацца ад каронавіруса прэпаратам у рамках выпрабаванняў атрымаюць 100 чалавек.

Тэги:
Вакцынацыя, Міністэрства аховы здароўя, Беларусь, каронавірус

Галоўныя тэмы