23:51 27 кастрычніка 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.55
  • EUR3.02
  • 100 RUB3.34
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
Каронавірус COVID-19 (842)
710

Першыя добраахвотнікі, якія прайшлі скрынінг і падышлі па ўсім крытэрам, атрымалі вакцыну на мінулым тыдні.

МІНСК, 5 кас - Sputnik. Прышчэпленыя ад COVID-19 добраахвотнікі адчуваюць сябе добра, заявіў журналістам намеснік міністра аховы здароўя - галоўны дзяржаўны ўрач Аляксандр Тарасенка.

"Беларускія грамадзяне, якія на мінулым тыдні прынялі ўдзел у клінічных выпрабаваннях расійскай вакцыны ад COVID-19, адчуваюць сябе добра", - цытуе словы Тарасенка прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.

Першыя пацыенты атрымалі расійскую вакцыну ад каронавіруса "Спутник V" на мінулым тыдні. Вакцынацыя праходзіць у рамках пострэгістрацыйных даследаванняў прэпарата.

Нагадаем, Беларусь стала першай пасля Расіі краінай, дзе стартавалі клінічныя даследаванні вакцыны "Спутник V" пасля яе рэгістрацыі ў РФ. Клінічныя даследаванні праходзяць у васьмі медыцынскіх установах краіны, выбраных у якасці даследчых цэнтраў. Першых добраахвотнікаў прышчаплялі ў Мінску ў 28-й паліклініцы.

Падчас сустрэчы з журналістамі на мінулым тыдні, выконваючы абавязкі кіраўніка Міністэрства аховы здароўя Дзмітрый Піневіч адзначыў, што прымяненне расійскай вакцыны - гэта не эксперымент, а клінічныя выпрабаванні, якія праходзяць па асабістай дамоўленасці прэзідэнтаў дзвюх краін.

Пры гэтым жадаючых паўдзельнічаць у выпрабаваннях было вельмі шмат. Па словах Піневіча, на атрыманне прышчэпкі ад каронавіруса новай расійскай вакцынай запісалася больш за чатыры тысячы жыхароў Беларусі, з іх былі адабраныя 100 чалавек.

Тэмы:
Каронавірус COVID-19 (842)
Тэги:
Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, каронавірус, Вакцынацыя, Беларусь, Расія

Галоўныя тэмы