10:45 29 кастрычніка 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.55
  • EUR3.02
  • 100 RUB3.34
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
Каронавірус COVID-19 (846)
610

З учорашняга дня колькасць ахвяр ускладненняў, выкліканых каронавіруснай інфекцыяй, павялічылася на пяць пацыентаў.

МІНСК, 12 кас - Sputnik. Колькасць тых, хто захварэў на каронавірус у Беларусі наблізілася да 84 тысячаў, пра гэта паведамілі ў міністэрстве аховы здароўя рэспублікі.

"Зарэгістраваныя 83 998 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памёр 901 пацыент з шэрагам хранічных захворванняў, з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй", - агучылі лічбы ў Міністэрстве аховы здароўя.

Адпаведна, з учорашняга дня ў рэспубліцы на каронавірус захварэлі яшчэ 464 чалавекі. За гэты ж перыяд яшчэ пяць пацыентаў з пацверджаным дыягназам COVID-19 памерлі.

"У Беларусі 12 кастрычніка паправіліся і выпісаныя 77 423 пацыента, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19", - распавялі ў ведамстве.

У цэлым за мінулыя суткі шэрагі тых, хто паправіўся, папоўнілі 203 чалавекі. Яшчэ 6 575 пацыентаў праходзяць лячэнне ў дадзены момант.

Усяго з моманту пачатку пандэміі беларускія лабараторыі правялі 2 087 430 тэстаў.

Тэмы:
Каронавірус COVID-19 (846)
Тэги:
Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, каронавірус, Беларусь

Галоўныя тэмы