Як змяняюцца правілы для тых, хто ўязджае ў Беларусь

© Sputnik / Евгений ОлейникПраца памежнікаў у Нацыянальным аэрапорце Мінск
Праца памежнікаў у Нацыянальным аэрапорце Мінск - Sputnik Беларусь
Падпісацца
З чацвярга замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія прыбываюць з "зялёнай зоны", павінны мець пры перасячэнні мяжы арыгінал даведкі з адмоўным тэстам на каронавірус.

МІНСК, 22 кас - Sputnik. Новыя правілы для тых, хто прыбывае ў Беларусь або рухаецца праз краіну транзітам пачынаюць дзейнічаць сёння. Абноўленыя рэкамендацыі замацаваны ў пастанове Савета Міністраў ад 13 кастрычніка 2020 года.

Што зменіцца для гасцей краіны і тых, хто рухаецца праз яе транзітам, у аглядзе Sputnik.

Калі вы едзеце з "зялёнай" зоны

Беларуска-украінская мяжа - Sputnik Беларусь
МУС расказала, колькі беларусаў выехала ў Польшчу, Украіну і Літву
Даведку з адмоўным вынікам ПЦР-тэсту, выдадзеную не раней за 72 гадзін да перасячэння мяжы, павінны будуць мець пры сабе ўсе, замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія прыбылі з "зялёнай зоны".

Мова даведкі можа быць беларускай, рускай ці англійскай мове, у тэксце павінна ўтрымлівацца прозвішча, імя пасажыра і вынік лабараторнага даследавання на каронавірус.

Тэст на антыцелы (IgM і IgG), а таксама тэст на вылучэнне РНК (мазок) не падыходзяць для перасячэння мяжы. У даведцы абавязкова павінна быць адзначана "палімеразная ланцуговая рэакцыя" (PCR).

Грамадзяне Беларусі, а таксама тыя, хто мае від на жыхарства ў краіне, не абавязаны здаваць тэсты ПЦР незалежна ад таго, прыбываюць яны з "чырвонай" ці з "зялёнай" зон. Аднак у выпадку прыбыцця з чырвонай зоны пасажыры абавязаны выконваць 10-дзённую самаізаляцыю.

Калі вы едзеце з "чырвонай" зоны

Людзі ў медыцынскіх масках - Sputnik Беларусь
Названы самы верагодны шлях заражэння каронавірусам
Напярэдадні Міністэрства аховы здароўя абнавіла спіс краін "чырвонай зоны", цяпер у ім 132 дзяржавы.

Замежнікі і асобы без грамадзянства абавязаны выканаць дзесяцідзённы рэжым самаізаляцыі па прыбыцці з гэтых краін. У тым ліку, калі ў адной з краін чырвонай зоны яны знаходзіліся транзітам - але даўжэй за 24-ы гадзіны.

У выпадку, калі замежнікі ідуць праз Беларусь транзітам з "чырвонай зоны", ім не абавязкова мець пры сабе даведку з адмоўным вынікам тэста на COVID. Аднак на працягу 24-х гадзін неабходна пакінуць краіну, а пры ўездзе прад'явіць дакумент, які пацвярджае транзіт.

Калі грамадзянін, які прыехаў у Беларусь, не паспеў пакінуць краіну за 24 гадзіны, яму прыйдзецца зрабіць тэст на каронавірус у тэрытарыяльнай арганізацыі аховы здароўя, каб працягнуць падарожжа.

Стужка навiн
0