12:13 05 снежня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.57
  • EUR3.12
  • 100 RUB3.46
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
Каронавірус COVID-19 (941)
910

Больш за 51 тысячу беларускіх медработнікаў атрымалі даплаты за працу з інфекцыямі ад пачатку дзеяння адпаведнага ўказа прэзідэнта.

МІНСК, 28 кас - Sputnik. Па стане на 20 кастрычніка, надбаўкі за працу з пацыентамі з COVID-19 атрымала 51 тысяча медыцынскіх работнікаў.

Штомесячныя ўзнагароджанні за працу ва ўмовах, звязаных з інфекцыямі, былі прадугледжаны Указам прэзідэнта Беларусі ад 16 красавіка 2020 года №131.

"Па стане на 20 кастрычніка, за працу з пацыентамі з COVID-інфекцыяй адпаведныя надбаўкі атрымала больш за 51 тысячу работнікаў: 12 тысяч урачоў, 24 тысячы супрацоўнікаў з ліку сярэдняга медперсаналу і 15 тысяч іншых супрацоўнікаў (санітаркі, вадзіцелі)", - распавёў Sputnik першы намеснік старшыні Камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Дзмітрый Чарэднічэнка.

Ён таксама запэўніў, што наказ кіраўніка дзяржавы будзе выконвацца, а пакладзеныя выплаты атрымаюць усе медыкі, якія працуюць з каронавіруснымі пацыентамі.

Гатоўнасць сістэмы аховы здароўя да новай хвалі COVID-19 абмяркоўвалася на нарадзе ў прэзідэнта 8 кастрычніка. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што дзяржава працягне аказваць падтрымку медыкам, якія працуюць у такіх цяжкіх умовах.

Тэмы:
Каронавірус COVID-19 (941)
Тэги:
Мінгарвыканкам, каронавірус

Галоўныя тэмы