Мадура распавёў, як праходзяць выпрабаванні расійскай вакцыны ад COVID-19

© AFP 2024 / MARCELO GARCIAПрэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура
Прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Клінічныя выпрабаванні прэпарата "Спутник V" пачаліся ў Венесуэле ў кастрычніку, у іх удзельнічаюць сын і сястра прэзідэнта краіны.

МІНСК, 11 ліс - Sputnik. Клінічныя выпрабаванні расійскай вакцыны ад каронавіруса "Спутник V" у Венесуэле праходзяць вельмі добра, пра гэта паведаміў прэзідэнт краіны Нікалас Мадура.

Пуцін анансаваў рэгістрацыю трэцяй вакцыны ад COVID-19 - відэа - Sputnik Беларусь
Відэа
Пуцін анансаваў рэгістрацыю трэцяй вакцыны ад COVID-19 - відэа

"Выпрабаванні вакцыны "Спутник V" у Венесуэле ідуць вельмі добра. Мы пачакаем заканчэння выпрабаванняў, каб даць дакладныя вынікі, але яны ідуць добра", - заявіў ён падчас трансляцыі ў Twitter.

Кіраўнік лацінаамерыканскай краіны таксама распавёў, што масавая вакцынацыя насельніцтва Венесуэлы ад каронавіруса можа пачацца ўжо ў красавіку наступнага года. "Я разлічыў, што ў лепшым выпадку ў красавіку мы зможам пачаць вакцынацыю", - адзначыў ён Мадура,
Клінічныя выпрабаванні расійскай вакцыны ад COVID-19 пачаліся ў Венесуэле ў сярэдзіне кастрычніка. У даследаваннях удзельнічаюць дзве тысячы валанцёраў, сярод іх - сястра і сын Нікаласа Мадуры. Сам прэзідэнт плануе зрабіць прышчэпку, як толькі пачнецца масавая вакцынацыя.

У кастрычніку прэзідэнт Венесуэлы разлічваў, што вакцынацыя пачнецца ў перыяд са снежня па студзень, аднак тэрміны трохі адсоўваюцца. Пры гэтым Мадура паабяцаў, што вакцынацыя будзе бясплатнай.

Нагадаем, што ў цяперашні час клінічныя выпрабаванні вакцыны "Спутник V" праходзяць і ў Беларусі - яны стартавалі 1 кастрычніка. Даследаванні праходзяць у васьмі медыцынскіх установах краіны. Як заяўляў намеснік міністра аховы здароўя - галоўны дзяржаўны ўрач Аляксандр Тарасенка, прышчэпленыя ад COVID-19 добраахвотнікі адчуваюць сябе добра.

Стужка навiн
0