07:17 03 снежня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.59
  • EUR3.12
  • 100 RUB3.42
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі (29)
1610

Расійскі мільярдэр заявіў, што ініцыятыва накіравана на тое, каб моладзь не з'язджала ў Польшчу ці Літву.

МІНСК, 12 ліс - Sputnik. Расійска-беларускі савет гатовы дапамагчы адлічаным пасля пратэстаў беларускім студэнтам з вучобай у РФ, заявіў старшыня дзелавога савета, кіраўнік савета дырэктараў "Уралхіма" Дзмітрый Мазепін.

Масавыя акцыі пратэсту нязгодных з вынікамі прэзыдэнцкіх выбараў працягваюцца ў Беларусі трэці месяц. Актыўны ўдзел у несанкцыянаваных мерапрыемствах прымаюць студэнты. Напрыканцы кастрычніка прэзідэнт рэспублікі Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў адлічваць з ВНУ студэнтаў, якія ўдзельнічаюць у пратэстах.

"Мы бачым, што велізарная колькасць студэнтаў была адлічана апошнім часам з універсітэтаў у Мінску. Хочам запусціць ініцыятыву і дапамагчы адлічаным студэнтам, каб яны не з'язджалі ў Польшчу і ў Літву, а прыехалі ў Маскву ці ў Піцер для таго, каб змаглі далей навучацца", - сказаў Мазепін на форуме "Моцныя ідэі для новага часу" ў сераду.

Па словах Мазепіна, савет гатовы аказаць фінансавую падтрымку студэнтам з "добрымі дасягненнямі". "Мы ўсё ж такі жывем у Саюзнай дзяржаве, якая складаецца з Расіі і Беларусі, мы гэта робім, таму што мы неабыякавыя, што будзе заўтра", - дадаў ён.

Тэмы:
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі (29)
Тэги:
студэнты, Расія

Галоўныя тэмы