05:15 25 лістапада 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.55
  • EUR3.03
  • 100 RUB3.37
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
610

Захворванне на каронавірус у Расіі расце ў асноўным за кошт рэгіёнаў, але ў цэлым ёсць тэндэнцыя да стабілізацыі, лічаць у Расспажыўнаглядзе.

МІНСК, 17 ліс - Sputnik. Расспажыўнагляд цалкам "гатовы да таго, што бачыць цяпер".

Эпідэміялагічная сітуацыя ў розных рэгіёнах Расіі цяпер розная, рост захворвання на COVID-19 ідзе за кошт рэгіёнаў, а не Масквы, заявіў РІА "Новости" намеснік дырэктара па навуковай рабоце ЦНДІ эпідэміялогіі Расспажыўнагляду Аляксандр Гарэлаў.

"Інтэнсіўнасць цыркуляцыі віруса ў розных рэгіёнах розная, у 25 адзначаецца заканамерны рост, але 60 знаходзяцца ў іншых фазах, таму эпідпрацэс вельмі розны. Аднак у цэлым па Расіі намячаецца тэндэнцыя да стабілізацыі сітуацыі", - сказаў ён.

Па словах Гарэлава, на лічбы штодзённага захворвання на каронавірус не варта звяртаць увагі, калі толькі гэта не рэзкі і раптоўны рост.

"Да таго, што мы бачым цяпер, усе абсалютна гатовыя", - падкрэсліў Гарэлаў.

Ён таксама дадае, што цяпер вельмі важна выконваць меры прафілактыкі каронавіруса. Там, дзе гэтыя меры жорстка выконваюцца, паказчыкі захворвання невысокія. Акрамя таго, кожнаму варта падумаць, як абараніць сябе ад грыпу, бо ў снежні звычайна рэгіструецца сезонны рост гэтага захворвання ў Расіі.

Дадамо, ва ўсім свеце ўжо зарэгістравана больш за 55 мільёнаў выпадкаў COVID-19. За час пандэміі каронавіруса памерла больш за 1,3 мільёна чалавек.

Тэги:
Распажыўнагляд, каронавірус

Галоўныя тэмы