22:46 25 студзеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.56
  • EUR3.11
  • 100 RUB3.41
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
1910

Першай краінай, якая атрымала расійскую вакцыну ад каронавіруснай інфекцыі дзякуючы рашэнню Уладзіміра Пуціна, стала Беларусь.

МІНСК, 25 ліс - Sputnik. Выдатна, што беларускія спецыялісты, урачы, імунолагі абсалютна аб'ектыўна ацанілі якасць і эфектыўнасць расійскай вакцыны, заявіў журналістам у пасольстве кіраўнік дыпляматычнай місіі Расеі Дзмітрый Мезенцаў, перадае карэспандэнт Sputnik.

"У бліжэйшыя дні спецыялісты трох вядучых даследчых устаноў Беларусі пабываюць у Маскве, сустрэнуцца са сваімі калегамі і абмяркуюць крокі па далейшым паглыбленні супрацоўніцтва па апрабацыі расійскай вакцыны і яе сумесным выпуску. Чакаем, што ў снежні пачуем пра першыя дамоўленасці прафесіяналаў", - адзначыў кіраўнік расійскай дыпмісіі.

Паводле яго слоў, вельмі важна, што "беларускія спецыялісты, урачы, імунолагі абсалютна аб'ектыўна ацанілі якасць і эфектыўнасць расійскай вакцыны".

Дзмітрый Мезенцаў нагадаў пра тое, што менавіта дзякуючы рашэнню прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна Беларусь стала першай краінай, куды была перададзена расійская вакцына.

У завяршэнне дыпламат падкрэсліў, што кіраўнік расійскай дзяржавы бачыць магчымым масавы выпуск вакцыны сумесна з беларускімі спецыялістамі.
Раней выканаўца абавязкаў міністра аховы здароўя рэспублікі Дзмітрый Піневіч заяўляў, што першую партыю расійскай вакцыны ад COVID-19 павінны вырабіць у Беларусі ў бягучым годзе. Пакуль гаворка ідзе аб выпуску вакцыны ў лабараторных умовах, гэта значыць не для продажу. З прадпрыемствам, на якім вакцына будзе выраблена, улады яшчэ вызначаюцца.

Тэги:
Дзмітрый Мезенцаў, каронавірус, Масква, Мінск

Галоўныя тэмы