Больш за 100 мільёнаў доз вакцыны "Спутник V" вырабяць у Індыі

© Пресс-служба МИД Венгрии / Перайсці ў медыябанкРасійская вакцына ад каронавіруса "Спутник V"
Расійская вакцына ад каронавіруса Спутник V - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Аб вытворчасці ў Індыі першай у свеце вакцыны ад каронавіруса дамовіліся Расійскі фонд прамых інвестыцый і індыйскі вытворца фармацэўтычных прэпаратаў.

МІНСК, 27 ліс - Sputnik. "Спутник V" павінен стаць важнай часткай нацыянальнага партфеля вакцын кожнай краіны, калі яна мае намер абараніць сваіх людзей ад COVID, лічаць у Расійскім фондзе прамых інвестыцый.

Першая ў свеце вакцына ад каронавіруса - Sputnik Беларусь
Масква і Мінск дамаўляюцца аб выпуску вакцыны ад COVID-19

Пра тое, што кампанія Hetero і РФПІ дамовіліся вырабляць у Індыі больш за 100 мільёнаў доз "Спутник V", гаворыцца ў Twitter-акаўнце вакцыны.

"РФПІ і Hetero, адзін з вядучых індыйскіх вытворцаў фармацэўтычных прэпаратаў (праз даччынае падраздзяленне Hetero Biopharma), абвяшчаюць аб пагадненні па вытворчасці ў Індыі больш за 100 мільёнаў доз вакцыны супраць каронавіруса "Спутник V", - гаворыцца ў паведамленні.

Запусціць вытворчасць вакцыны бакі плануюць на пачатку 2021-га года, зараз ідзе трэцяя фаза выпрабаванняў "Спутник V" адразу ў некалькіх краінах, у тым ліку і ў Беларусі. Прамежкавы аналіз дадзеных клінічнага даследаванні вакцыны паказаў яе эфектыўнасць амаль у 92% на 28 дзень пасля першай ін'екцыі і ў 95% на 42-ы дзень.

Першую ў свеце вакцыну для прафілактыкі COVID-19 распрацаваў НДЦЭМ імя Гамалеі, прэпарат назвалі "Спутник V". Вакцына створана на вывучанай і праверанай платформе адэнавірусных вектараў чалавека. Міністэрства аховы здароўя Расіі зарэгістравала вакцыну яшчэ ў жніўні.

Зараз праводзяцца клінічныя даследаванні ў Беларусі, ААЭ, Венесуэле і іншых краінах, у тым ліку і ў Індыі. Заяўкі на набыццё звыш за 1,2 млрд доз вакцыны "Спутник V" паступілі ад больш чым 50 краін.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0