МІНСК, 1 сне - Sputnik. Дзве намінацыі прэміі "СМІратворац" атрымала агенцтва Sputnik сёлета, урачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў XII Усерасійскага конкурсу на лепшае асвятленне СМІ пытанняў міжнацыянальных і этнаканфесійных адносін адбылася ў панядзелак у Маскве.
Sputnik стаў першым сярод федэральных і рэгіянальных СМІ ў намінацыі "Радыё". У тройцы першых сталі таксама "Радыё Расіі" і ДТРК "Бурація".
Другое месца інфармацыйнае агенцтва заняло ў намінацыі "Інтэрнэт". Лідарам тут стала ДУ "ОГТРК "Ямал-Рэгіён", а на трэцім месцы - партал газеты "Известия".
Усерасійскі конкурс сродкаў масавай інфармацыі "СМІратворац" праводзіцца Федэральным агенцтвам па справах нацыянальнасцяў. Ён разлічаны на ўдзел журналістаў федэральных, рэгіянальных і нацыянальна-культурных СМІ.
Sputnik - адно з найбуйнейшых міжнародных СМІ, якое аб'ядноўвае мультымедыйныя інтэрнэт-сайты на 33 мовах, аналагавае і лічбавае радыёвяшчанне ў больш чым 90 гарадах свету. Навінавыя стужкі Sputnik кругласутачна пастаўляюць інфармацыю вядучым выданням па ўсім свеце на англійскай, арабскай, іспанскай, кітайскай і фарсі. Аўдыторыя інфармацыйных рэсурсаў Sputnik складае больш за 80 мільёнаў наведвальнікаў у месяц, агульная колькасць падпісчыкаў у сацсетках Sputnik перавышае 20 мільёнаў. У 24 рэдакцыйных цэнтрах па ўсім свеце, ад Бішкека да Кішынёва і ад Пекіна да Монтавідэа, працуе больш за тысячу чалавек дзясяткаў нацыянальнасцяў. Sputnik уваходзіць у Медыягрупу "Россия сегодня". Галаўны офіс Sputnik знаходзіцца ў Маскве.