11:21 27 студзеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.58
  • EUR3.13
  • 100 RUB3.41
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
2210

Да прызначэння ў Мінінфарм Лёгкі працяглы час працаваў у беларускім пасольстве ў Маскве.

МІНСК, 2 сне - Sputnik. Прэм'ер міністр Беларусі Раман Галоўчанка падпісаў пастанову аб пераводзе Паўла Лёгкага, які займаў пасаду намесніка міністра інфармацыі, на іншую працу.Дакумент апублікаваны на партале pravo.by.

У ім гаворыцца пра рашэнне прызначыць Паўла Лёгкага ў парадку пераводу саветнікам-пасланнікам пасольства Беларусі ў Расіі, вызваліўшы яго ад пасады першага намесніка міністра інфармацыі.

Павел Лёгкі адзін з самых вядомых чыноўнікаў, якія працуюць у сферы мас-медыя.

Ён 10 гадоў - з 2003 2013 год - узначальваў прэс-службу кіраўніка дзяржавы. У 2013-2018 гадах быў саветнікам-пасланнікам пасольства Беларусі ў Маскве, дзе адказваў за інфармацыйныя пытанні. У 2018 годзе быў прызначаны намеснікам і першым намеснікам міністра інфармацыі.

Лёгкі па першай адукацыі - кадравы вайсковец. Ён скончыў Мінскае вышэйшае ваеннае каманднае вучылішча (1993 г.) і Акадэмію кіравання пры прэзідэнце (2004). Нарадзіўся ў 1972 годзе ў Баранавічах (Брэсцкая вобласць).

Тэги:
Павел Лёгкі, Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Беларусь

Галоўныя тэмы