20:27 15 студзеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.56
  • EUR3.10
  • 100 RUB3.48
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
3410

Ці лічыцца пяршэнне і боль у горле важным сімптомам, і як адрозніць каронавірус ад сезоннай прастуды патлумачылі эксперты Times of India.

Кашаль, тэмпература, стомленасць і страта нюху - усё гэта галоўныя сімптомы каронавіруса, а вось чым адрозніваецца боль у горле пры прастудзе і COVID-19, распавялі індыйскія навукоўцы.

Болевыя адчуванні ў горле могуць быць следствам самых разнастайных захворванняў. Боль пры глытанні, сухасць і пяршэнне можа справакаваць не толькі інфекцыя ці вірус, але сухое паветра. Але як адрозніць болевыя адчуванні ў горле пры каронавірусе?

Як паведаміла выданне Times of India, боль у горле - адзін з самых непапулярных сімптомаў COVID-19, і біць трывогу з-за яго варта толькі пры выяўленні іншых прыкмет.

На думку навукоўцаў, болевае адчуванне можа ўзнікнуць у момант пранікнення любога віруса праз мембраны горла і носа, што выклікае характэрную рэакцыю - апуханне. Гэтыя балючыя адчуванні - фарынгіт, з якім сутыкаюцца не толькі пры каронавірусе, але і пры іншых рэспіраторных захворваннях.

Калі ж у чалавека не назіраецца ніякіх характэрных сімптомаў, акрамя болю ў горле, хутчэй за ўсё ён сутыкнуўся з ВРВІ, алергіяй, ангінай або іншым захворваннем.

Тэги:
каронавірус

Галоўныя тэмы