Эфектыўнасць вакцыны "Спунтник V" супраць складаных выпадкаў COVID-19 - 100%

© Photo : РФПИ и Центр имени ГамалеиРасійская вакцына ад каронавіруса "Спутник V"
Расійская вакцына ад каронавіруса Спутник V - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Дадзеныя даследаванняў навуковы калектыў Інстытута Гамалеі апублікуе ў адным з вядучых міжнародных медыцынскіх часопісаў.

МІНСК, 14 сне - Sputnik. Эфектыўнасць вакцыны "Спутник V" расійскай вытворчасці супраць складаных выпадкаў COVID-19 складае 100%, паведамілі ў панядзелак яе распрацоўшчыкі.

Вакцынацыя супраць COVID-19 - Sputnik Беларусь
Лукашэнка распавёў пра тры шляхі вакцынацыі ад каронавіруса ў Беларусі

"Эфектыўнасць вакцыны "Спутник V" супраць цяжкіх выпадкаў захворвання каронавіруснай інфекцыяй склала 100%. Сярод пацверджаных выпадкаў захворвання каронавіруснай інфекцыяй у групе плацэба было зафіксавана 20 цяжкіх выпадкаў, у той час як у групе, якая брала вакцыну, цяжкіх выпадкаў зафіксавана не было", - гаворыцца ў паведамленні.

Дадзеныя даследаванняў навуковы калектыў Інстытута Гамалеі апублікуе ў адным з вядучых міжнародных медыцынскіх часопісаў. Яны таксама будуць з'яўляцца падставай для падачы заявак на паскораную рэгістрацыю вакцыны ў іншых дзяржавах.

Першую ў свеце вакцыну для барацьбы з COVID-19, распрацаваную НДЦЭМ імя Гамалеі, Міністэрства аховы здароўя РФ зарэгістравала ў жніўні. Прэпарат "Спутник V" створаны на платформе адэнавірусных вектараў чалавека, з'яўляецца бяспечным, эфектыўным і не мае доўгатэрміновых негатыўных наступстваў.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0