МІНСК, 21 сне - Sputnik. Першую ў свеце зарэгістраваную вакцыну ад COVID-19 цяпер дапусцяць да рэалізацыі ў Беларусі, паведаміў міністр аховы здароўя краіны Дзмітрый Піневіч.
Прэпарат "Спутник V" (Гам-Кавід-Вак) распрацаваны і выраблены ў НДЦЭМ імя Гамалеі. Расійскае Міністэрства аховы здароўя зарэгістравала вакцыну ў жніўні першым у свеце.
"Па дамоўленасцях двух кіраўнікоў дзяржаў мы сталі першай краінай, якая прыняла ўдзел у клінічных выпрабаваннях вакцыны "Спутник V". Сёння мы можам афіцыйна заявіць, што, па наяўных на сённяшні дзень дадзеных, вакцына бяспечная і эфектыўная, сур'ёзных або непрадбачаных пабочных эфектаў выяўлена не было", - паведаміў кіраўнік Міністэрства аховы здароўя.
Зараз афіцыйна: "Спутник V" зарэгістравалі
Інфармацыю пра прэпарат падалі ў нацыянальны Цэнтр экспертыз і выпрабаванняў у ахове здароўя яшчэ ў лістападзе.
"Па выніках працэдуры дзяржаўнай рэгістрацыі Міністэрства аховы здароўя выдала рэгістрацыйнае пасведчанне, пасля чаго вакцына "Спутник V" можа быць дапушчана да рэалізацыі і медыцынскага ўжывання на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь", - заявіў Піневіч.
Выпрабаванні "Спутника V" у Беларусі
Вакцына складаецца з двух кампанентаў, іх ўводзяць з перапынкам у тры тыдні. Перад кожным уколам усе падыспытныя здавалі тэст на каронавірус, у двух з ста выявіўся COVID-19, таму другую прышчэпку ім не рабілі.
"У вакцынаваных людзей выпрацоўваецца ўстойлівы, гумаральны і клеткавы імунны адказ. Гэта забяспечваецца за кошт выкарыстання двух розных вектараў, якiя прыносяць прэпарат, і, адначасова, якія вырашаюць праблему магчымага нейтралізуючага эфекта пры другой ін'екцыі", - гаворыцца ў паведамленні ведамства.
Усяго выпрабаванні прэпарата доўжацца прыкладна паўгода: ад 166 да 194 дзён пасля атрымання пацыентам першай прышчэпкі.