https://bel.sputnik.by/20201231/Da-balshavko---tolk-Kalyady-Shto-svyatkaval--Belarus-da-revalyutsy-1039332836.html
Да бальшавікоў - толькі Каляды. Што святкавалі на Беларусі да рэвалюцыі
Да бальшавікоў - толькі Каляды. Што святкавалі на Беларусі да рэвалюцыі
Sputnik Беларусь
Некаторы час 31 снежня святкавалі заснаванне савецкай Беларусі, але да рэвалюцыі галоўным святам былі Каляды. 31.12.2020, Sputnik Беларусь
2020-12-31T18:00+0300
2020-12-31T18:00+0300
2020-12-30T13:37+0300
новы год - 2019
цiкавосткi
грамадства
галоўнае
новы год
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103933/03/1039330377_0:91:2776:1661_1920x0_80_0_0_d66ef902cf0cf34457589d06496c7e89.jpg
Культуролаг Сяргей Харэўскі распавёў, адкуль на тэрыторыю Беларусі прыйшоў Новы год."Традыцыя святкавання Новага года на тэрыторыі сучаснай Беларусі пачалася пры бальшавіках. Да 1917-1918 гадоў святкавалі толькі Каляды, гэта было галоўнае свята. А з 1919 года і да вайны гэты дзень адзначалі як гадавіну заснавання ССРБ - Савецкай сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь. Былі падрабязныя інструкцыі для гэтага дня, якія вызначалі, каму працаваць, а каму не", - распавёў культуролаг.Святкаваць гадавіну савецкай Беларусі было абавязкова. Для тых, хто не ўдзельнічаў у святкаваньні, маглі нават прызначаць штрафы."Да прыходу да ўлады ў Расіі бальшавікоў галоўным святам там было праваслаўнае Раство. І да 7 студзеня быў строгі пост, адпаведна, ніякіх ігрышчаў, шампанскага і вар'етэ не магло быць у прынцыпе. А там, дзе жылі каталікі і пратэстанты - у тым ліку, на тэрыторыі Беларусі - Каляды святкавалі 25 снежня. Але так як тады Беларусь была часткай Расійскай Імперыі, да 7 студзеня тут таксама не ладзілі ігрышчаў", - растлумачыў Харэўскі.Ён распавёў, што ў тым ліку для таго, каб прымусіць насельніцтва краіны адмовіцца ад пастоў і рэлігійных традыцый, увялі святкаванне Новага года.Насуперак міфу аб тым, што Пётр I прывёз Новы год з Еўропы ў Расійскую імперыю, Харэўскі кажа, што цар прывёз з Германіі і Галандыі толькі ёлкі, а не само свята. Дакладней, традыцыю упрыгожваць ёлку перад Калядамі, якія ў Заходняй Еўропе святкавалі 25 снежня. Традыцыя ж ставіць ёлку ў Напярэдадні Новага года з'явілася ўжо пасля Другой сусветнай вайны.
https://bel.sputnik.by/20231227/dzed-tsukerk-razdae-dy-smyaetstsa--vusy-vershy-pra-novy-god-1039025221.html
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2020
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103933/03/1039330377_0:4:2776:1748_1920x0_80_0_0_5902650400286054cdb0a6500d213ed5.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
новы год - 2019, цiкавосткi, грамадства, галоўнае, новы год
новы год - 2019, цiкавосткi, грамадства, галоўнае, новы год
Да бальшавікоў - толькі Каляды. Што святкавалі на Беларусі да рэвалюцыі
Некаторы час 31 снежня святкавалі заснаванне савецкай Беларусі, але да рэвалюцыі галоўным святам былі Каляды.
Культуролаг Сяргей Харэўскі распавёў, адкуль на тэрыторыю Беларусі прыйшоў Новы год.
"Традыцыя святкавання Новага года на тэрыторыі сучаснай Беларусі пачалася пры бальшавіках. Да 1917-1918 гадоў святкавалі толькі Каляды, гэта было галоўнае свята. А з 1919 года і да вайны гэты дзень адзначалі як гадавіну заснавання ССРБ - Савецкай сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь. Былі падрабязныя інструкцыі для гэтага дня, якія вызначалі, каму працаваць, а каму не", - распавёў культуролаг.
Святкаваць гадавіну савецкай Беларусі было абавязкова. Для тых, хто не ўдзельнічаў у святкаваньні, маглі нават прызначаць штрафы.
"Да прыходу да ўлады ў Расіі бальшавікоў галоўным святам там было праваслаўнае Раство. І да 7 студзеня быў строгі пост, адпаведна, ніякіх ігрышчаў, шампанскага і вар'етэ не магло быць у прынцыпе. А там, дзе жылі каталікі і пратэстанты - у тым ліку, на тэрыторыі Беларусі - Каляды святкавалі 25 снежня. Але так як тады Беларусь была часткай Расійскай Імперыі, да 7 студзеня тут таксама не ладзілі ігрышчаў", - растлумачыў Харэўскі.
Ён распавёў, што ў тым ліку для таго, каб прымусіць насельніцтва краіны адмовіцца ад пастоў і рэлігійных традыцый, увялі святкаванне Новага года.
"Нават пры Пятры I Новы год адзначалі пасля праваслаўнага Раства - пасля 7 студзеня. А ў сярэднявечныя часы ўсё насельніцтва было рэлігіёзным, завальваць двары бутэлькамі ў пост было б абсалютна неэтычна і вар'яцка", - распавёў суразмоўца.
Насуперак міфу аб тым, што Пётр I прывёз Новы год з Еўропы ў Расійскую імперыю, Харэўскі кажа, што цар прывёз з Германіі і Галандыі толькі ёлкі, а не само свята. Дакладней, традыцыю упрыгожваць ёлку перад Калядамі, якія ў Заходняй Еўропе святкавалі 25 снежня. Традыцыя ж ставіць ёлку ў Напярэдадні Новага года з'явілася ўжо пасля Другой сусветнай вайны.