23:23 23 студзеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.55
  • EUR3.10
  • 100 RUB3.43
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
9 0 0

Усяго за мінулыя суткі энергетыкамі адноўлена электразабеспячэнне ў 573 населеных пунктах двух абласцей.

МІНСК, 31 сне - Sputnik. Энергетыкі працягваюць працы па аднаўленні падачы электраэнергіі ў асобныя населеныя пункты Віцебскай і Магілёўскай абласцей, паведамілі ў чацвер у ДВА "Белэнерга".

Чырвоны ўзровень небяспекі і штармавое папярэджанне былі абвешчаныя сіноптыкамі ў аўторак 29 снежня ў Віцебскай і Магілёўскай абласцях з-за складаных умоў надвор'я - пасля дажджу з'явілася моцная галалёдзіца, у сувязі з чым адбыліся шматлікія аварыі на ЛЭП, былі складанасці з курсіравання некаторых відаў грамадскага транспарту, у тым ліку чыгуначнага.

"Па стане на 7:00 энергетыкамі Віцебскай і Магілёўскай абласцей праводзяцца работы па аднаўленні электразабеспячэння ў 182 населеных пунктах", - сказалі ў арганізацыі.

Там таксама паведамілі, што ў большай частцы адключаных вёсак колькасць жыхароў не перавышае 50.

Зараз на месцах абрываў правадоў ЛЭП працуюць 77 брыгад. Усяго за мінулыя суткі адноўлена электразабеспячэнне ў 573 населеных пунктах.

Тэги:
Віцебская вобласць, Магілёўская вобласць

Галоўныя тэмы