Першы беларус 2021 года нарадзіўся ў Віцебску

© Pixabay / ThorstenFНемаўля, архіўнае фота
Немаўля, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Маці з малым зараз знаходзяцца пад наглядам урачоў - раней у жанчыны быў знойдзены COVID-19.

МІНСК, 1 сту - Sputnik. Першы беларус 2021 года з'явіўся на свет у Віцебскім абласным раддоме, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Паглядзіце, хто нас замілоўваў у 2020 годзе - Sputnik Беларусь
Відэа
Паглядзіце, хто нас замілоўваў у 2020 годзе

"Першы маленькі беларус Новага 2021-га з'явіўся ў Віцебскім абласным клінічным радзільным доме. Па словах галоўнага ўрача радзільні Алены Леановіч, у дакументах хлопчыка будзе стаяць дата і час - 2021/01/01 і 0:01 хвіліна", - паведамілі ў ведамстве.

Малога назвалі Раманам. Важыць дзіця 3910 грамаў, яго рост - 53 см. У мамы гэта першыя роды. Бацькі хлопчыка жывуць і працуюць у Оршы.

У Міністэрстве аховы здароўя звярнулі ўвагу, што раней у маладой мамы быў выяўлены каронавірус, па гэтай прычыне роды прайшлі ў Віцебскім абласным раддоме, які цяпер працуе як "кавідны" шпіталь.

"Пасля таго, як мама і малы паправяцца, яны будуць выпісаныя дадому. Па традыцыі плануецца, што бацькоў малога, які нарадзіўся 1 студзеня, павіншуе міністр аховы здароўя Рэспублікі Беларусь", - дадалі ў Міністэрстве аховы здароўя.

Стужка навiн
0