14:19 16 студзеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.56
  • EUR3.10
  • 100 RUB3.48
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
21 0 0

Беларусь, як адзначыў беларускі лідэр, сацыяльна арыентаваная дзяржава, якая грунтуецца на прынцыпах справядлівасці.

МІНСК, 5 сту – Sputnik. Беларускі прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з прафесійным святам сацыяльных работнікаў.

Тэкст віншавання быў апублікаваны на сайце Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

Звяртаючыся да сацыяльных работнікаў, Лукашэнка адзначыў, што яны абараняюць інтарэсы беларусаў і надаюць увагу тым, хто з-за розных абставін не можа паклапаціцца пра сябе сам. Гэта людзі з інваліднасцю, дзеці і старыя.

Беларусь, дадаў беларускі лідэр, сацыяльна арыентаваная дзяржава, якая грунтуецца на прынцыпах справядлівасці і гарантуе неабходную падтрымку кожнай сям'і, кожнаму чалавеку.

"Ад усёй душы жадаю вам моцнага здароўя, удачы ва ўсіх добрых пачынаннях, шчасця і дабрабыту", - звярнуўся Лукашэнка да сацыяльных работнікаў.

Закрануў прэзідэнт у сваім віншаванні і тэму пандэміі. Ён адзначыў, што сацработнікі валодаюць такімі якасцямі, як цярпенне, міласэрнасць, уменне суперажываць, якія вельмі каштоўныя пры ўсеагульнай барацьбе з каронавірусам.

Дзень сацыяльнага работніка адзначаецца ў рэспубліцы 5 студзеня з 1998 года.

Тэги:
Беларусь, Аляксандр Лукашэнка, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны

Галоўныя тэмы