МІНСК, 12 сту – Sputnik. Рэальная карціна захворвання на каронавірус у Беларусі лепей за прагнозную, заявіў кіраўнік Міністэрства аховы здароўя Дзмітрый Піневіч.
"Захворванне нават на больш нізкім узроўні, чым гэта ў нашых прагнозах", - адзначыў Піневіч. Пры гэтым, паводле ацэнкі кіраўніка ведамства, "з каронавірусам будзем жыць да канца вясны".
Тэндэнцыя ўстойлівая
Як распавёў міністр, устойлівая тэндэнцыя па зніжэнні захворвання на COVID-19 назіралася яшчэ да навагодніх святаў, прычым ва ўсіх рэгіёнах краіны. Падчас святаў яна захавалася.
У сувязі з чым было прынята рашэнне некаторыя медустановы вывесці "з так званага рэжыму працы інфекцыйных стацыянараў".
Так, у Мінску на звычайны рэжым працы пераходзіць 2-й радзільны дом. Паэтапна да працы па сваім профілі вернецца Рэспубліканская клінічная бальніца медыцынскай рэабілітацыі ў Аксакаўшчыне.
Далейшы прагноз
Рост колькасці зваротаў да ўрачоў прагназуецца пасля святаў - так званы адтэрмінаваны зварот, падобны эфект назіраецца штогод. Затым спецыялісты прагназуюць некаторы спад, аднак папярэджваюць: рэзкага зніжэння чакаць не варта.
"Я думаю, да сярэдзіны - канца лютага будзе падзенне, затым, магчыма, невялікі рост, звязаны з прыходам звычайных эпідэмічных захворванняў, у прыватнасці, грыпу", - пракаментаваў Дзмітрый Піневіч.
Пры гэтым ён адзначыў, што спецыялісты прагназуюць невысокі ўздым захворвання, улічваючы той факт, што ад грыпу было прышчэплена 40 адсоткаў насельніцтва.
Кіраўнік Міністэрства аховы здароўя таксама распавёў, што ў апошні час на 10-15 адсоткаў зменшылася колькасць цяжкіх пацыентаў з каронавірусам. Ён падкрэсліў, што інфармацыю аб тых, хто захварэў, у ведамстве аналізуюць штодня, выхадныя і святочныя дні - не выключэнне. Ва ўсіх рэгіёнах ўстановы аховы здароўя не пераходзілі на святочны рэжым, працягвалі працаваць маніторынгавыя групы.
Чытайце таксама:
- Піневіч: вакцынацыя ад COVID-19 проста неабходная
- Інфекцыяніст распавёў аб пабочных эфектах пры вакцынацыі ад каронавіруса
- Першыя прышчэпкі: як пачалася масавая вакцынацыя ад COVID ў Беларусі