12:33 01 сакавіка 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.61
  • EUR3.17
  • 100 RUB3.50
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
24 0 0

На дадзены момант па праграме сямейнага капіталу пры нараджэнні трэцяга дзіцяці беларуская сям'я атрымлівае 22,5 тысячы рублёў.

МІНСК, 20 сту – Sputnik. Праграму сямейнага капіталу ў Беларусі прапануюць пашырыць: такая мера падтрымкі сем'яў можа дзейнічаць і пры нараджэнні другога дзіцяці, перадае БелТА.

Міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч распавяла, што такая навіна цяпер абмяркоўвацца.

"Калі мы прастымулюем нараджэнне другіх дзяцей, тым самым створым нізкі старт для пераходу на ўзровень шматдзетнай сям'і. Таму плануем у бягучай пяцігодцы разгледзець эканамічную магчымасць распаўсюджвання сямейнага капіталу і на другіх дзяцей", - заявіла Касцевіч.

Міністр распавяла, што большасць сем'яў, якія выкарыстоўваюць сямейны капітал датэрмінова, трацяць яго на будаўніцтва жылля - каля 90%.

Сямейны капітал у Беларусі

Праграма сямейнага капіталу ў Беларусі дзейнічае з 2015 года. З 2020 года прэзідэнт падоўжыў праграму яшчэ на 5 гадоў. З'явіліся і некаторыя важныя новаўвядзенні. Выплаты сталі налічвацца ў беларускіх рублях - 22,5 тысячы рублёў (прыкладна 8,8 тысяч долараў па актуальным курсе Нацбанка - Sputnik), іх штогод будуць індэксаваць ў залежнасці ад узроўню інфляцыі. Раней такія выплаты складалі 10 тысяч долараў.

Акрамя таго, з 2020 года з'явілася магчымасць выкарыстоўваць сямейны капітал датэрмінова: на паляпшэнне жыллёвых умоў шматдзетнай сям'і (будаўніцтва, рэканструкцыю ці набыццё кватэры, пагашэнне запазычанасці па жыллёвых крэдытах), на навучанне ў дзяржаўных ВНУ і ССНУ; на аплату медыцынскіх паслуг, у тым ліку стаматалагічных.

Паводле звестак Мінпрацы і сацабароны, на 1 студзеня 2021 года ў Беларусі адкрыты 93,575 тысячы дэпазітных рахункаў на сямейны капітал для шматдзетных сем'яў.

Тэги:
Мінпрацы РБ, Беларусь, дзеці

Галоўныя тэмы