МІНСК, 23 сту – Sputnik. Кіраўнік расійскай дыпмісіі Дзмітрый Мезенцаў прапанаваў адкрыць у Беларусі пункты для тых, хто плануе паступаць у расійскія ўніверсітэты, пра гэта ён заявіў на сустрэчы з прэм'ер-міністрам Беларусі Раманам Галоўчанкам.
"Мы (работнікі пасольства) ужо атрымалі каля 400-450 запытаў ад бацькоў, дзеці якіх хацелі б паступіць у расійскія ВНУ. Зразумела, што ў Беларусі і Расіі розныя падыходы пры фарміраванні тэстаў, але мы хацелі б, каб пункты для здачы АДЭ былі адкрыты ў Магілёве на базе Беларуска-Расійскага ўніверсітэта, а таксама ў некаторых іншых ВНУ у Мінску, Гродне і, магчыма, Віцебску", - сказаў пасол.
Ён адзначыў, што колькасць беларусаў, якія навучаюцца ў расійскіх універсітэтах, за апошнія гады вырасла, і каб не прымушаць беларускіх абітурыентаў ехаць у Расію, варта адкрыць пункты для здачы АДЭ.
Як гэта адбываецца цяпер?
Пра з'яўленне пунктаў для здачы АДЭ у Беларусі кажуць даўно. У сакавіку 2019-га на той момант пасол Расіі ў Беларусі Міхаіл Бабіч паведамляў, што магчымасць здаваць АДЭ у Мінску ў беларусаў з'явіцца да канца года. Планавалася, што пункт адкрыецца на тэрыторыі пасольства РФ у Мінску, аднак ён так і не запрацаваў.
Начальнік галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі міністэрства адукацыі Беларусі Сяргей Каспяровіч нагадаў Sputnik, што калі цяпер беларусы хочуць паступіць у расійскія ўніверсітэты, яны едуць у Расію і здаюць АДЭ.
"Згодна з заканадаўствам беларускія грамадзяне маюць магчымасць паступіць у расійскія ВНУ і без ЦТ, здаючы ўнутраныя іспыты ў гэтых універсітэтах", - адзначыў Каспяровіч.
Чытайце таксама:
- Не толькі матэматыка і фізіка: па якіх яшчэ прадметах змянілі ЦТ
- У Беларусі пачаўся другі этап рэпетыцыйнага тэставання
- Карпенка распавёў, калі зменіцца фармат уступнай кампаніі ў ВНУ