Sputnik запускае ў Telegram навінавы канал на англійскай мове

© Sputnik / Владимир Трефилов / Перайсці ў медыябанкАгенцтва Sputnik
Агенцтва Sputnik - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Англамоўны Telegram-канал будзе публікаваць навіны аб усіх буйных падзеях, якія адбываюцца ў свеце, у рэжыме 24/7.

МІНСК, 25 сту - Sputnik. Інфармацыйнае агенцтва Sputnik запускае новы інфармацыйны канал на англійскай мове ў Telegram. Sputnik развівае свае навінавыя сэрвісы з дапамогай мультымедыйных магчымасцей Telegram для асвятлення палітыкі, бізнесу, топавых сусветных эканамічных тэндэнцый, навін па абароне і бяспецы, космасу, ахове здароўя і іншых тэмах для шырокай аўдыторыі.

Мікрафон і навушнікі ў радыёрубцы Sputnik - Sputnik Беларусь
Расія на пасяджэнні Савета бяспекі ААН нагадала пра закрыццё Sputnik у Эстоніі

Канал будзе публікаваць тэкставыя паведамленні, фота і графічныя малюнкі, відэа, аўдыё, статыстыку і графікі, каб прадастаўляць чытачу самыя свежыя навіны з усяго свету, галоўныя навіны дня, навіны з Расіі, кур'ёзныя здарэнні, а таксама зазіраць за кулісы сусветных спраў. Мы прапануем чытачу вытрымкі з нашых самых цікавых эксклюзіўных інтэрв'ю з вышэйшымі службовымі асобамі ўрадаў розных краін, прадстаўнікамі бізнесу, палітыкамі, лідэрамі грамадскай думкі, аналітыкамі і экспертамі.

Карэспандэнты Sputnik будуць паведамляць чытачу ў прамым эфіры 24/7 аб усіх буйных сусветных падзеях, пачынаючы ад дзяржаўных візітаў да акцый пратэсту, тэрарыстычных нападаў і ўспышак інфекцый.

Вы можаце знайсці Sputnik ў Telegram і падпісацца на наш акаўнт па адрасе @sputniknewsint, а калі вас цікавіць самая аператыўная інфармацыя з Беларусі, фота і відэа з месца падзей - падпісвайцеся на @SPUTNIKBY.

Інфармацыйнае агенцтва Sputnik з'яўляецца часткай найбуйнейшага расійскага сродка масавай інфармацыі - "Россия сегодня". Нашы навінавыя стужкі, якія публікуюцца на розных мовах (англійскай, рускай, арабскай, кітайскай, іспанскай і фарсі), прадастаўляюць унікальныя магчымасці для глабальнай аўдыторыі.

Sputnik вырабляе ўласны мультымедыйны кантэнт і вяшчае на больш чым 30 мовах. Акрамя таго, радыё Sputnik забяспечвае больш за 800 гадзін радыёпраграм кожны дзень, якія ахопліваюць больш за 130 гарадоў у 34 краінах свету. Эксклюзіўны кантэнт для навінавых стужак таксама прадастаўляюць рэгіянальныя рэдакцыі (медыяцэнтры) у Вашынгтоне, Каіры, Пекіне і Монтавідэа.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0