Рэзкае зніжэнне: у Беларусі за суткі на каронавірус захварэлі 699 чалавек

© Sputnik / Ольга СавицкаяБрыгада хуткай дапамогі ў Мінску
Брыгада хуткай дапамогі ў Мінску - Sputnik Беларусь, 1920, 02.02.2021
Падпісацца
Ад пачатку пандэміі ў краіне захварэлі на інфекцыю ўжо амаль 250 тысяч чалавек, больш за 10 тысяч яшчэ ў бальніцах.

МІНСК, 2 лют – Sputnik. За мінулыя суткі ў Беларусі захварэлі на каронавірус 699 чалавек, такія дадзеныя ў аўторак прыводзіць Міністэрства аховы здароўя рэспублікі.

За мінулыя суткі з бальніц выпісаны 662 пацыенты, памерлі дзевяць. Усяго з пачатку пандэміі ў краіне зарэгістравана 249 тысяч 994 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID. Ачунялі за гэты час 237 178 пацыентаў. Ад пачатку пандэміі ахвярамі віруса сталі 1 737 беларусаў.

За мінулыя суткі лабараторыі выканалі 6 522 тэсты, за ўвесь перыяд пандэміі правялі 4 488 821 тэст.

Усяго ў свеце захварэлі на каронавірус больш за 102 мільёны чалавек, памерлі ад яго больш за два мільёны пацыентаў.

У апошнія дні ў краіне намецілася тэндэнцыя да зніжэння захворвання. Новыя дадзеныя ў паўтара раза менш, чым у панядзелак (959 выпадкаў) і амаль у тры разы менш, чым у нядзелю (1766). Як паведамілі напярэдадні ў Міністэрстве аховы здароўя, эпідсітуацыя ў Беларусі дазваляе вяртаць бальніцы да звыклага рэжыму працы і паступова вызваляць іх ад функцый часовых інфекцыйных стацыянараў.

Медыцынскі супрацоўнік трымае ў руках вакцыну Спутнік V - Sputnik Беларусь, 1920, 26.01.2021
Інфекцыяніст распавёў, калі трэба прышчапляцца перахварэўшым на COVID

Тым часам, прышчэпачная кампанія працягваецца ў Беларусі, цяпер расійскай вакцынай "Спутник V" вакцынуюць медыкаў, якія знаходзяцца ў зоне рызыкі. Па планах, вырабляць расійскі прэпарат у нашай рэспубліцы пачнуць ужо ў лютым-сакавіку.

Нядаўна Акадэмія навук Беларусі паведаміла, што ў краіне стартавалі работы па распрацоўцы сваёй вакцыны. Спецыялісты лічаць, што беларуская вакцына супраць каронавіруса з'явіцца ўжо ў наступным годзе.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0