Кіраўнік Міністэрства аховы здароўя: эпідсітуацыя ў Беларусі стабілізавалася

© Sputnik / Виктор ТолочкоМіністр аховы здароўя Беларусі Дзмітрый Піневіч
Міністр аховы здароўя Беларусі Дзмітрый Піневіч - Sputnik Беларусь, 1920, 04.02.2021
Падпісацца
Па словах Дзмітрыя Піневіча, ва ўсіх рэгіёнах краіны эпідпрацэс паказвае усё меншую інтэнсіўнасць.

МІНСК, 4 лют – Sputnik. Рост захворвання на каронавірус ў Беларусі запаволіўся, сітуацыя з COVID-19 стабілізавалася, адзначыў у сераду на брыфінгу ў Мінску міністр аховы здароўя Беларусі Дзмітрый Піневіч.

Ён адзначыў, што стабілізацыя эпідпрацэсу намецілася не толькі ў Беларусі, але і Расіі.

"Зразумела, што Беларусь значна меншая краіна, але ва ўсіх рэгіёнах краіны эпідпрацэс паказвае меншую інтэнсіўнасць", - сказаў Піневіч на сустрэчы з кіраўніком Расспажыўнагляду - галоўным санітарным урачом Расіі Ганнай Паповай.

Нагадаем, беларускаму боку былі перададзены ўзоры расійскай вакцыны ад каронавіруса "ЭпиВакКорона", а таксама расійскія тэст-сістэмы новага пакалення для вызначэння каронавіруса.

"Гэта важна для выбудоўвання агульнай, адзінай эпідэмічнай прасторы для ацэнкі сітуацыі, для зверкі нашых падыходаў", - патлумачыла кіраўнік Расспажыўнагляду.

Акрамя таго, на сустрэчы Піневіч і Папова абмеркавалі ўзаемадзеянне Беларусі і Расіі пры перасячэньні мяжы з выкарыстаннем праграмы "Падарожнічаю без COVID-19", а таксама сумесную працу на пляцоўцы СААЗ і ў іншых міжнародных структурах.

Міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч - Sputnik Беларусь, 1920, 12.01.2021
Піневіч ацаніў сітуацыю з COVID-19: з гэтым вірусам будзем жыць да канца вясны

Беларусь і Расія аднавілі авіязносіны 27 студзеня. Грамадзяне дзвюх краін змогуць падарожнічаць пры наяўнасці адмоўных тэстаў на каронавірус, загружаных у дадатак "Падарожнічаю без COVID-19".

Праграма знаходзіць бліжэйшыя медыцынскія ўстановы, у якіх можна здаць аналіз на каронавірус перад падарожжам. Пасля таго, як чалавек здасць ПЦР-тэст, вынікі даследаванняў загружаюцца ў выглядзе QR-кода. Пры перасячэнні мяжы неабходна яго прасканіраваць.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0