16:09 02 сакавіка 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.62
  • EUR3.15
  • 100 RUB3.52
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
13 0 0

За апошнія 24 гадзіны спецыялістамі праведзены 9613 тэстаў, агульная колькасць выкананых тэстаў за ўвесь час дасягнула 4 690 812.

МІНСК, 15 лют – Sputnik. За суткі ў Беларусі стала на 1100 пацверджаных выпадкаў заражэння каронавірусам больш, паведамляе Міністэрства аховы здароўя. Усяго ў краіне былі зарэгістраваны 269 787 чалавек з COVID-19 за ўвесь час пандэміі.

Выпісаны 827 пацыентаў за апошнія 24 гадзіны, а ўсяго ачунялі ўжо 259 029.

Ахвярамі каронавіруса за суткі сталі яшчэ 9 чалавек, колькасць памерлых з пацверджаным дыягназам COVID-19 дасягнула 1858.

За апошнія 24 гадзіны спецыялістамі праведзены 9613 тэстаў, агульная колькасць выкананых тэстаў за ўвесь час дасягнула 4 690 812.

Адкрыццё межаў

Тым часам, краіны-суседкі паступова здымаюць забароны на ўезд беларускіх грамадзян. Так, 13 лютага Украіна змяніла правілы ўезду для беларусаў. Адменены ПЦР-тэсты і каранцін, украінскае Міністэрства аховы здароўя перамясціў Беларусь у "зялёны" спіс, да якога адносяць краіны са спакойным эпідэміялагічным становішчам.

На сёння чыгуначныя зносіны паміж Беларуссю і Украінай адсутнічаюць, аднак ёсць авіярэйсы. А вось чыгуначныя зносіны з Расіяй ужо пачалі аднаўляцца - першы за дзевяць месяцаў цягнік Мінск-Масква 9 лютага выехаў у расійскую сталіцу.

У Беларусі апошнім часам сутачны прырост захварэлых не перавышае двух тысяч. Раней намеснік міністра аховы здароўя Алена Богдан ахарактарызавала сітуацыю з каронавірусам у краіне як "хвалепадобнае плато".

Чытайце таксама:

Тэги:
Беларусь, Статыстыка, Міністэрства аховы здароўя, каронавірус

Галоўныя тэмы