Апублікавана свежая статыстыка па каронавірусе: за суткі 1 191 хворы

© Sputnik / Илья Питалев / Перайсці ў медыябанкЛячэнне пацыентаў c COVID-19
Лячэнне пацыентаў c COVID-19 - Sputnik Беларусь, 1920, 25.02.2021
Падпісацца
За ўвесь перыяд пандэміі ў Беларусі памерлі амаль дзве тысячы чалавек з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй.

МІНСК, 25 лют – Sputnik. За мінулыя суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1 191 пацыент з каронавіруснай інфекцыяй - на 88 чалавек менш, чым на дзень раней, паведаміла прэс-служба Міністэрства аховы здароўя рэспублікі.

Па звестках ведамства, за мінулыя 24 гадзіны выпісаны 1 413 пацыентаў, якія ачунялі ад каронавіруса.

"Усяго, ад пачатку пандэміі, у Беларусі былі зарэгістраваны 282 898 чалавек са станоўчым тэстам на каронавірус. Паправіліся 273 146 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19", - гаворыцца ў паведамленні.

За ўвесь час распаўсюджвання інфекцыі памерлі 1 948 пацыентаў (плюс дзевяць смярцей за апошнія суткі).

Усяго ў краіне праведзена амаль пяць мільёнаў тэстаў на COVID-19, за мінулыя 24 гадзіны - больш за 17 тысяч ПЦР-даследаванняў.

Вакцынацыя ад каронавіруса

Тбілісі - Sputnik Беларусь, 1920, 24.02.2021
На самалёце і з ПЦР-тэстам: Грузія дазволіла ўезд беларусам
Прышчапляць ад каронавіруса ў рэспубліцы пачалі 29 снежня: першыя ўколы расійскага прэпарата "Спутник V" былі зроблены медработнікам 5-й гарадской клінічнай паліклінікі. Масавая вакцынацыя персаналу бальніц і паліклінік, якія знаходзяцца ў зоне рызыкі, стартавала ў краіне 19 студзеня.

На мінулым тыдні ў краіне адкрыўся папярэдні запіс на прышчэпку супраць каронавіруса. Плануецца, што ўсеагульная масавая вакцынацыя пачнецца ў канцы сакавіка. Прыкладна ў сакавіку-красавіку ў краіне таксама запрацуе вытворчасць вакцыны ад каронавіруса "Спутник V". Беларусь плануе штомесяц выпускаць па 500 тысяч доз расійскага прэпарата.

Раней прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка паведаміў, што беларуская вакцына будзе гатова да восені.

Вынікі падводзіць пакуль рана

Міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч раней заявіў, што канчатковыя вынікі па барацьбе з пандэміяй будуць падведзены пасля завяршэння эпідэмічнага сезона, і казаць пра гэта пакуль рана, паколькі ў рэспубліцы цяпер фіксуецца толькі другая хваля. Паводле яго слоў, можа быць і трэцяя, але з менш інтэнсіўным перыядам уздыму. Як патлумачыў Піневіч, многае будзе залежаць ад новых штамаў.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0