13:14 15 красавіка 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.61
  • EUR3.12
  • 100 RUB3.45
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
Расійскія вакцыны ад каронавіруса (98)
29 0 0

Уводзіць прэпарат пачалі сталічным настаўнікам і выкладчыкам, неўзабаве вакцынаваць будуць спецыялістаў з астатніх рэгіёнаў.

МІНСК, 10 сак – Sputnik. Вакцынацыя педагагічных работнікаў расійскім прэпаратам "Спутник V" пачалася ў Мінску, распавяла ў сераду першы намеснік міністра аховы здароўя Алена Богдан.

"У краіне працягваецца вакцынацыя работнікаў медыцынскай сферы, нядаўна пачалі прышчапляць педагогаў і неўзабаве пяройдзем да сацыяльных работнікаў і людзей, якія знаходзяцца ў дамах-інтэрнатах", - цытуе Богдан прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.

Як адзначыла Богдан, зараз клінікі актыўна пераходзяць на звычайны рэжым працы, паколькі захворванне на каронавірус у краіне ідзе на спад. Яна таксама дадала, што, нягледзячы на ​​гэта, масачны рэжым, сацыяльная дыстанцыя, выкарыстанне СІЗаў застаюцца актуальнымі.

Нагадаем, у студзені 2021 года стартавала вакцынацыя медработнікаў, масава беларусаў плануюць пачаць прышчапляць ужо ў красавіку. Раней міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч паведаміў, што штомесяц у краіне будзе вырабляцца каля 500 тысяч доз вакцыны "Спутник V".

Вакцына "Спутник V"

Расійскі прэпарат "Спутник V" стаў першай вакцынай ад каронавіруса, зарэгістраванай у свеце.

У лютым адзін з вядучых сусветных навуковых часопісаў The Lancet апублікаваў вынікі трэцяй фазы клінічных даследаванняў расійскай вакцыны ад каронавіруса "Спутник V". У артыкуле гаварылася, што вакцына прадэманстравала высокія паказчыкі эфектыўнасці, імунагеннасці і бяспекі.

Эфектыўнасць вакцыны склала 91,6% на аснове аналізу дадзеных 19 866 добраахвотнікаў, якія атрымалі першую і другую ін'екцыю вакцыны або плацэба. Гэта адзін з усяго толькі трох прэпаратаў у свеце з эфектыўнасцю вышэй за 90%.

Акрамя таго, расійская вакцына "Спутник V" забяспечвае поўную абарону ад цяжкіх выпадкаў захворвання на каронавірус.

Прымяненне прэпарата ўхвалілі амаль 50 краін свету, зараз экспертызу вакцыны пачаў Еўрапейскі рэгулятар.

Чытайце таксама:

Тэмы:
Расійскія вакцыны ад каронавіруса (98)
Тэги:
спецыяліст, выкладчык, настаўнік, Беларусь, вакцына "Спутник V", Вакцынацыя, вакцына, каронавірус

Галоўныя тэмы