16:24 16 красавіка 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.60
  • EUR3.11
  • 100 RUB3.44
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
Каронавірус COVID-19 (1151)
25 0 0

Плануецца, што масавая вакцынацыя ад каронавіруса для ўсіх жадаючых беларусаў стартуе ў наступным месяцы.

МІНСК, 17 сак – Sputnik. У Беларусі за мінулыя 24 гадзіны зарэгістраваны 1 124 пацыенты. Гэта больш, чым суткі таму: 16 сакавіка было 876 захварэлых, паведаміла прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.

За суткі выпісаны 1 305 чалавек, ад пачатку пандэміі ў рэспубліцы зарэгістраваны 305 270 пацыентаў са станоўчым тэстам на каронавірус. Усяго на папраўку пайшлі больш за 296 тысяч пацыентаў.

Колькасць смярцей за мінулыя 24 гадзіны склала 9 чалавек (2 121 пацыент за ўвесь час).

За час пандэміі ў Беларусі праведзена больш за 5,1 мільёна ПЦР-даследаванняў (17 104 - за суткі).

Масавая вакцынацыя

У Беларусі праходзіць масавая вакцынацыя ад каронавіруса. У першую чаргу прышчапляюць медыкаў і педагогаў. Прышчэпачная кампанія ідзе расійскай вакцынай "Спутник V" і кітайскай "Сінафарм".

У лютым на "Блемедпрепаратах" выпусцілі пробную партыю расійскай вакцыны. Зараз пробнікі праходзяць экспертызу ў расійскім цэнтры Гамалеі, які з'яўляецца распрацоўшчыкам дадзенага прэпарата.

Кітай і Беларусь таксама абмяркоўваюць пытанні лакалізацыі вытворчасці кітайскай вакцыны ў нашай краіне. Магчыма, такой пляцоўкай стане Індустрыяльны парк "Вялікі камень".

Плануецца, што масавая вакцынацыя ўсіх жадаючых пачнецца ў Беларусі ў красавіку.

Чытайце таксама:

Тэмы:
Каронавірус COVID-19 (1151)
Тэги:
беларусы, каронавірус, Вакцынацыя, Міністэрства аховы здароўя

Галоўныя тэмы