13:09 15 красавіка 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.61
  • EUR3.12
  • 100 RUB3.45
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
Каронавірус COVID-19 (1148)
16 0 0

Усяго ад пачатку пандэміі каронавіруса ў краіне зафіксавана больш за 311 тысяч выпадкаў заражэння інфекцыяй, пайшлі на папраўку больш 302 тысяч чалавек.

МІНСК, 22 сак – Sputnik. У рэспубліцы за суткі зарэгістраваны 983 чалавекі з каронавіруснай інфекцыяй, гэта на 169 выпадкаў менш, чым у нядзелю, паведаміла прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.

За суткі памерлі 9 пацыентаў (2 166 за ўвесь час).

Ад пачатку пандэміі зарэгістраваны 311 тысяч 428 чалавек з COVID-19, ачунялі больш 302 тысяч.

За мінулыя 24 гадзіны выкананы 10 тысяч 617 тэстаў (больш за 5 мільёнаў 226 тысяч ПЦР-даследаванняў за ўвесь час).

Калі чакаць трэцюю хвалю?

Начальнік аддзела спецыялізаванай медыцынскай дапамогі камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Ірына Дрозд спрагназавала, што чарговую хвалю каронавіруснай інфекцыі можна чакаць у беларускай сталіцы ўжо ў канцы сакавіка - пачатку красавіка. Паводле яе слоў, у гэтыя тэрміны варта чакаць чарговы ўздым захворвання.

Пры гэтым цяперашнюю сітуацыю з захворваннем на каронавірус у краіне ў цэлым і сталіцы ў прыватнасці спецыяліст ахарактарызавала як "нядрэнную", паколькі "у студзені - лютым ішло рэальнае зніжэнне лічбаў па захварэлых, на дадзены момант, калі параўноўваць з пікам другой хвалі ў канцы снежня 2020-га, у нас менш за 50 працэнтаў тых, хто захварэў", удакладніла Дрозд.

У пачатку лютага кіраўнік Міністэрства аховы здароўя Дзмітрый Піневіч сказаў, што эпідсітуацыя ў Беларусі стабілізавалася. Нагадаем, зараз у краіне ідзе прышчэпачная кампанія ад каронавіруса прэпаратам "Спутник V", прышчапляюць медыкаў, педагогаў і сацработнікаў. У пачатку красавіка стартуе масавая вакцынацыя насельніцтва.

Беларуская вакцына ад COVID-19

У цяперашні час Беларусь вырабляе вакцыну "Спутник V" па расійскіх тэхналогіях на базе "Белмедпрэпаратаў". Першая партыя была разліта ў канцы лютага. Плануецца, што прамысловы выпуск расійскай вакцыны - да 500 тысяч доз у месяц - у Беларусі будзе наладжаны ў 20-х чыслах сакавіка.

Раней прэзідэнт рэспублікі заяўляў, што ўласную вакцыну ад каронавіруса па ўласных тэхналогіях Беларусь пачне вырабляць "дзесьці ў другой палове гэтага года".

"Мы дазакупілі абсталяванне і будзем рабіць", - сказаў Лукашэнка.

Зараз прышчэпачная кампанія ў краіне ідзе расійскай вакцынай "Спутник V" і кітайскай "Сінафарм". Мінск і Пекін абмяркоўваюць пытанні лакалізацыі вытворчасці вакцыны КНР у Беларусі.

Чытайце таксама:

Тэмы:
Каронавірус COVID-19 (1148)
Тэги:
чалавек, інфекцыя, краіна, каронавірус, пандэмія, COVID-19, Статыстыка, Міністэрства аховы здароўя

Галоўныя тэмы