16:34 14 красавіка 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.61
  • EUR3.12
  • 100 RUB3.45
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
Расійскія вакцыны ад каронавіруса (98)
25 0 0

Распрацоўшчыкі расійскай вакцыны ўжо вядуць перамовы з вытворцамі ў Швецыі, рыхтуюцца да пастаўкі і першыя партыі прышчэпак у гэтую краіну.

МІНСК, 22 сак – Sputnik. Буйныя фармкампанія Швецыі заявілі аб жаданні вырабляць расійскую вакцыну "Спутник V", паведамляе мясцовае выданне SvD Näringsliv.

Каардынатар па пытаннях вакцынацыі ў Швецыі Рычард Бергстрём адзначыў, што распрацоўшчыкі "Спутник V" на дадзены момант вядуць актыўныя перамовы са шведскімі вытворцамі. Праўда, чыноўнік не стаў раскрываць дэталей.

Паводле яго інфармацыі, расійская вакцына можа атрымаць адабрэнне на выкарыстанне ў ЕС у траўні, але не раней.

Раней Бергстрём паведамляў, што Швецыя вельмі зацікаўлена ў пастаўках расійскай вакцыны "Спутник V". Прэпарат у колькасці 200 тысяч доз краіна можа атрымаць да лета, заяўляў ён.

Чыноўнік таксама ацаніў высокую эфектыўнасць прэпарата, назваўшы вынікі некалькіх фаз клінічных выпрабаванняў шматабяцальнымі.

Перспектывы "Спутник V" у ЕС

На днях Reuters паведаміла, што ў вытворчасці расійскай вакцыны зацікаўлены многія еўрапейскія краіны. Па інфармацыі суразмоўцы агенцтва, Італія вывучае магчымасць вытворчасці "Спутник V" на буйным прадпрыемстве.

4 сакавіка Еўрапейскае агенцтва па лекавых сродках (ЕМА) пачала экспертызу вакцыны "Спутник V". Як адзначалі ў ЕМА, рэгулятар зацікаўлены ў найхутчэйшай ацэнцы прэпарата.

Тым часам Венгрыя і Славакія ужо ўхвалілі "Спутник V", не стаўшы чакаць рэгістрацыі прэпарата ў ЕС.

Не выключана, што расійскі прэпарат можа быць ухвалены ў ЕС ужо ў другой палове траўня.

У Расійскім фондзе прамых інвестыцый заявілі, што ўхваленне EMA дазволіць забяспечыць вакцынай "Спутник V" 50 мільёнаў жыхароў ЕС, пачынаючы з чэрвеня 2021 года.

Вакцына ад каронавіруса "Спутник V"

Расія стала першай краінай у свеце, якая зарэгістравала вакцыну ад каронавіруса. Прэпарат "Спутник V" распрацаваны НДЦЭМ імя Гамалеі, ён створаны на вывучанай і надзейнай платформе адэнавірусных вектараў чалавека.

Было праведзена некалькі фаз клінічных выпрабаванняў. Прамежныя вынікі III фазы клінічных выпрабаванняў паказалі, што эфектыўнасць вакцыны "Спутник V" склала больш за 90%, прычым прэпарат цалкам абараняе чалавека ад цяжкай формы каронавіруса. Міністэрства аховы здароўя РФ таксама правяло даследаванні, якія паказалі, што вакцына "Спутник V" абараняе ад "брытанскага" штама каронавіруса.

Прэпарат знаходзіцца на другім месцы ў свеце па колькасці адабрэнняў нацыянальнымі рэгулятарамі.

Чытайце таксама:

Тэмы:
Расійскія вакцыны ад каронавіруса (98)
Тэги:
перамовы, краіна, Швецыя, вакцына "Спутник V", вакцына

Галоўныя тэмы