МІНСК, 24 сак – Sputnik. Больш за чвэрць французаў хацелі б вакцынавацца ад каронавіруса расійскім прэпаратам "Спутник V". Пра гэта сведчаць дадзеныя апытання Sputnik.Мнения.
Паводле атрыманых дадзеных, 26% рэспандэнтаў выказалі гатоўнасць зрабіць прышчэпку ў выпадку, калі атрымаюць доступ да расійскай вакцыны. Хацелі б быць прышчэпленымі менавіта вакцынай "Спутник V" і тыя з апытаных, хто ўжо прайшоў вакцынацыю іншымі прэпаратамі - пра гэта заявіў 41% удзельнікаў даследавання.
Па выніках апытання, расійская вакцына ў большай ступені зацікавіла грамадзян, якія займаюць кіруючыя пасады, а таксама прыхільнікаў левых партый.
Усяго зрабіць прышчэпку ад каронавіруса плануюць 45% апытаных, 11% ужо прайшлі вакцынацыю.
Апытанне таксама паказала стаўленне французаў да лакдаўну ў краіне. Больш за трэць рэспандэнтаў (34%) паведамілі, што ўведзеныя абмежавальныя меры аказалі на іх жыццё больш негатыўны ўплыў, чым сама пандэмія. Супраць жорсткага лакдаўна часцей выказваліся рэспандэнты ва ўзросце ад 25 да 34 гадоў (44% супраць 34% у сярэднім па выбарцы).
Даследаванне правяла IFop - найстарэйшая кампанія ў Францыі, якая займаецца вывучэннем грамадскай думкі. Апытанне праводзілася з 17 па 18 сакавіка 2021 года, у ім прынялі ўдзел 1009 французаў старэйшых за 18 гадоў. Выбарка удзельнікаў рэпрэзентатыўная па полу, узросту і геаграфіі. Максімальная памылка для дадзеных па краіне складае 3,1 працэнта пры давернай верагоднасці 95 адсоткаў.
Sputnik - міжнароднае інфармацыйнае агенцтва і радыё - частка расійскай медыягрупы "Россия сегодня". Sputnik аб'ядноўвае інтэрнэт-сайты на 31 мове, аналагавае і лічбавае радыёвяшчанне ў больш чым 90 гарадах свету і навінавыя стужкі на англійскай, арабскай, іспанскай, кітайскай мовах і фарсі. Аўдыторыя інфармацыйных рэсурсаў Sputnik складае каля 57 мільёнаў наведвальнікаў у месяц, агульная колькасць падпісчыкаў у сацсетках перавышае 22,9 мільёна. Галаўны офіс Sputnik знаходзіцца ў Маскве.
"Спутник V" у Беларусі
Расія стала першай краінай у свеце, якая зарэгістравала вакцыну ад каронавіруса. Прэпарат "Спутник V" распрацаваны НДЦЭМ імя Гамалеі, ён створаны на вывучанай і надзейнай платформе адэнавірусных вектараў чалавека.
Былі праведзены некалькі фаз клінічных выпрабаванняў. Прамежкавыя вынікі III фазы клінічных выпрабаванняў паказалі, што эфектыўнасць вакцыны "Спутник V" склала больш за 90%, прычым прэпарат цалкам абараняе чалавека ад цяжкай формы захворвання на каронавірус. Міністэрства аховы здароўя РФ таксама правяло даследаванні, якія паказалі, што вакцына "Спутник V" абараняе ад "брытанскага" штама каронавіруса. Прэпарат знаходзіцца на другім месцы ў свеце па колькасці адабрэнняў нацыянальнымі рэгулятарамі.
Беларусь стала першай замежнай дзяржавай, у якой зарэгістравалі "Спутник V". У цяперашні час гэтая вакцына вырабляецца ў нашай краіне. Гэта робіцца па расійскіх тэхналогіях на базе завода "Белмедпрэпараты".
Першая пробная партыя была разліта ў канцы лютага. Плануецца, што прамысловы выпуск расійскай вакцыны - да 500 тысяч доз у месяц - у Беларусі будзе наладжаны ў бліжэйшыя тыдні.
Раней Аляксандр Лукашэнка заяўляў, што ўласную вакцыну ад каронавіруса па ўласных тэхналогіях Беларусь пачне вырабляць "дзесьці ў другой палове гэтага года".
Зараз прышчэпачная кампанія ў краіне ідзе расійскай вакцынай "Спутник V" і кітайскай "Сінафарм".