13:26 15 красавіка 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.61
  • EUR3.12
  • 100 RUB3.45
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
Каронавірус COVID-19 (1148)
18 0 0

Некаторыя беларускія бальніцы, нягледзячы на "хвалепадобнае плато" па захворванні, зноў перапрафілююцца пад інфекцыйныя стацыянары і пачынаюць працаваць з "кавіднымі" пацыентамі.

МІНСК, 25 сак – Sputnik. У Беларусі за мінулыя суткі COVID-19 заразіліся 1 141 чалавек, паведаміла ў чацвер прэс-служба Міністэрства аховы здароўя рэспублікі.

Гэта на 237 чалавек менш, чым напярэдадні. Пры гэтым за мінулыя суткі з бальніц выпісалі 1 083 пацыенты, памерлі - 9 чалавек.

Ад пачатку пандэміі ў краіне зафіксаваны ўжо 314 993 чалавекі з каронавіруснай інфекцыяй, 305 560 з іх ужо цалкам ачунялі. За гэты час ад ускладненняў, звязаных з каронавірусам, памерлі 2 193 беларусы. Лабараторыі правялі 5 млн 272 тыс 490 тэстаў.

Трэцяя хваля?

Напярэдадні міністр аховы здароўя Беларусі Дзмітрый Піневіч паведаміў, што цяпер сітуацыя з каронавірусам спакойная і далёкая ад восеньскага піку: рэспубліка знаходзіцца прыкладна на 40% ад пад'ёму інфекцыі таго перыяду.

Пры гэтым кіраўнік ведамства сказаў, што трэцюю хвалю чакаюць гэтай вясной. І няма сумненняў, што каронавірус прыйдзецца на сезонны ўздым захворванняў. Прагнозаў жа рабіць Міністэрства аховы здароўя не бярэцца: пакуль незразумела, чаго чакаць ад новай хвалі, і наколькі высокім будзе рост захворванняў. Пакуль жа некаторыя бальніцы краіны зноў перапрафілююцца пад інфекцыйныя стацыянары і пачынаюць працаваць з "кавіднымі" пацыентамі.

Вакцына ў Беларусі

Сёння на базе "Белмедпрэпаратаў" пачаўся прамысловы выпуск расійскай вакцыны ад каронавіруса "Спутник V". Плануецца, што аб'ём складзе да 500 тысяч доз у месяц. Гэтага хопіць, каб штомесяц прывіваць па 250 тысяч чалавек.

"Арыенціровачна пасля праходжання ўсіх мерапрыемстваў па кантролі якасці дадзеная вакцына паступіць у грамадзянскі абарот і стане даступнай для насельніцтва ў канцы красавіка", - сказаў Sputnik гендырэктар РУП "Белмедпрэпараты" Сяргей Бяляеў.

У красавіку, па планах Міністэрства аховы здароўя, у краіне павінна пачацца масавая вакцынацыя насельніцтва.

Чытайце таксама:

Тэмы:
Каронавірус COVID-19 (1148)
Тэги:
COVID-19, захворванне, бальніца, хворы, колькасць, каронавірус, Міністэрства аховы здароўя

Галоўныя тэмы