10:21 09 мая 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.54
  • EUR3.06
  • 100 RUB3.42
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
23 0 0

Пясок ачысцяць ад смецця пасля зімы, пляжнае абсталяванне адрамантуюць, а таксама ўсталююць дадатковае.

МІНСК, 28 сак – Sputnik. Мінскія пляжы пачалі рыхтаваць да купальнага сезона, паведамляе прэс-служба Мінгарвыканкама.

Поўнасцю завяршыць падрыхтоўку тэрыторый для адпачынку плануецца да 15 траўня. Пляжнае абсталяванне адрамантуюць, арганізуюць выязны гандаль, правераць працу санітарных вузлоў.

Акрамя гэтага, пясок на пляжах ачысцяць ад смецця, а калі трэба - зробяць падсыпку.

Да будучага летняга сезона на 10 сталічных пляжах усталююць тэнісныя сталы.

А пляж №2 Цнянскага вадасховішча стане інклюзіўным: там усталююць распранальні, туалет і вулічныя трэнажоры для людзей з абмежаваннямі па здароўі. Таксама на Цнянцы будзе створана ўоркаут-пляцоўка з пяццю спартыўнымі снарадамі.

На ўсіх зонах адпачынку мінскія ўлады абяцаюць усталяваць дадатковыя мангалы і лаўкі. Будуць і дадатковыя інфармацыйныя стэнды - з правіламі адпачынку, а таксама неабходнай інфармацыяй па інфраструктуры.

Нагадаем, у Мінску добраўпарадкавана 21 зона адпачынку. Яны размешчаны ў раёне вадасховішчаў Дразды, Заслаўскае, Крыніца, Цнянскае, Камсамольскае возера.

Чытайце таксама:

Тэги:
Мінскае мора, Купальны сезон, сезон, пляж

Галоўныя тэмы