21:10 17 мая 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.52
  • EUR3.06
  • 100 RUB3.41
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
Каронавірус COVID-19 (1178)
26 0 0

Антоніу Гутэрыш прапанаваў праграму з шасці асноўных пунктаў па пераадоленню наступстваў пандэміі каронавіруса.

МІНСК, 18 кра - Sputnik. Генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш лічыць, што чалавецтва пакуль праваліла экзамен па барацьбе з COVID-19, і заклікае людзей да глабальнай кансалідацыі, паведамляе Цэнтр навін ААН.

Па словах Антоніу Гутэрыша, тры чвэрці ўсіх прышчэпак зроблены ў дзесяці краінах свету, пры гэтым каронавірус працягвае распаўсюджвацца і мутаваць.

"Па некаторых ацэнках, няроўнасць ў доступе да вакцын і непатрэбнае назапашванне гэтых прэпаратаў абыйдзецца чалавецтву ў 9 трыльёнаў долараў", - падкрэсліў Гутэрыш.

На яго думку, нежаданне праявіць салідарнасць прыводзіць да таго, што ў адных краінах вылучаюць трыльёны, а іншыя дзяржавы ў гэты ж час тонуць у даўгах.

Гутэрыш папярэдзіў, што, калі сітуацыя не зменіцца, мэты ўстойлівага развіцця могуць апынуцца "цалкам недасягальнымі" для шэрагу краін.

Праграма дзеянняў

Антоніу Гутэрыш прапанаваў праграму дзеянняў, накіраваную на пераадоленне наступстваў пандэміі COVID-19.

Праграма складаецца з шасці пунктаў.

Першы і галоўны з іх - вакцынацыя, якая павінна быць даступнай кожнаму. Для гэтага неабходна забяспечыць паступленне сродкаў у фонд COVAX - праграму міжнароднага супрацоўніцтва ў гэтай сферы.

Другі пункт - льготнае фінансаванне краінам, якія маюць вострую патрэбу ў такой падтрымцы.

Трэці - справядлівае размеркаванне сродкаў. Антоніу Гутэрыш заклікаў урады ўвесці так званы "падатак салідарнасці" для тых, хто ўзбагаціўся на пандэміі.

Чацвёрты - рашэнне праблем, звязаных з даўгавым крызісам. Генеральны сакратар лічыць, што найбольш уразлівыя з фінансавага пункту гледжання краіны трэба надзяліць адмысловымі правамі запазычання. Важна таксама даць ім адтэрміноўку па пазыковых абавязацельствах і іншыя льготы, якія дазволяць дапамагчы пазбегнуць дэфолту.

Пяты пункт - інвесціраванне ў чалавечы капітал. Важна выдзяляць сродкі на адукацыю, стварэнне працоўных месцаў, сацыяльную абарону і ахову здароўя.

Шосты пункт праграмы - аднаўленне эканомікі пасля крызісу з улікам прынцыпаў экалагічнай бяспекі.

Трагічныя лічбы

Генеральны сакратар ААН прывёў лічбы, якія сведчаць аб маштабных наступствах пандэміі: 3 млн памерлых, 255 млн страчаных працоўных месцаў, 120 млн людзей, якія апынуліся за рысай беднасці, 170 млн дзяцей пазбаўлены магчымасці вучыцца.

"Але ж крызіс далёкі ад свайго завяршэння, - папярэдзіў Антоніу Гутэрыш. - Хуткасць распаўсюджвання інфекцыі толькі нарастае".

Кіраўнік ААН перакананы, што цяпер вельмі важна прадэманстраваць адзінства і глабальную салідарнасць.

Чытайце таксама:

Тэмы:
Каронавірус COVID-19 (1178)
Тэги:
каронавірус, пандэмія, наступствы, COVID-19, Барацьба, Экзамены, Чалавецтва, ААН

Галоўныя тэмы