МІНСК, 28 кра – Sputnik. Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі плануе ўвесці электронную чаргу для атрымання біяметрычных дакументаў, заявілі ў МУС.
"(...) мы думаем укараніць электронную чаргу, каб у чалавека была магчымасць запісацца на падачу дакументаў праз інтэрнэт", - заявіў журналістам у сераду начальнік Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС палкоўнік міліцыі Аляксей Бягун у кулуарах Міжнароднага форуму #GBC.
Бягун адзначыў, што з 1 верасня грамадзяне пойдуць мяняць старыя пашпарты на біяметрычныя дакументы. "У любым выпадку ўсе падраздзяленні будуць адкрыты адначасова. Фактычна першую выдачу ID-карты можна будзе арганізаваць па месцы жыхарства", - сказаў ён.
Пры гэтым кіраўнік дэпартамента растлумачыў, што калі ўступіць у сілу адпаведнае заканадаўства, то грамадзянін у выпадку страты ID-карты, калі ў сілу абставін ён будзе знаходзіцца ў іншым месцы, зможа звярнуцца ў любое падраздзяленне па грамадзянстве і міграцыі.
Бягун таксама нагадаў, што, згодна з указам прэзідэнта, у Беларусі будзе праводзіцца паралельная пашпартызацыя. "Калі грамадзянін Беларусі захоча атрымаць пашпарт узору 1996 года, то ён можа звярнуцца ў адпаведнае падраздзяленне і атрымаць яго. Пакуль заканадавец не абмяжоўваў тэрмін дзеяння гэтага дакумента як на тэрыторыі краіны, так і для выезду за мяжу", - растлумачыў ён.
Чытайце таксама:
- МУС РБ: у новых біяметрычных пашпартоў будзе высокая ступень абароны
- Указ Лукашэнкі: біяметрычныя пашпарты пачнуць выдаваць з 1 верасня
- Лукашэнка пра ID-карты: беларусы павінны атрымаць магчымасці, а не праблемы